БЕЛ Ł РУС

У астранаўтаў «Артэміды ІІ» ўзнікла першая праблема: зламалася касмічная прыбіральня

2.04.2026 / 17:00

Nashaniva.com

Падчас місіі «Артэміда II», якая стартавала гэтай ноччу, у астранаўтаў узніклі праблемы з туалетнай сістэмай касмічнага карабля Orion. У пачатку палёту яны заўважылі сігнал аб няспраўнасці сістэмы ўтылізацыі адкідаў — індыкатар пачаў мігаць перад важным манеўрам.

Спачатку самастойна вырашыць праблему не атрымалася. Тады экіпаж звязаўся са спецыялістамі цэнтра кіравання палётамі ў Х’юстане. Разам яны змаглі аднавіць працу сістэмы, некалькі разоў перазапусціўшы яе. Аказалася, што заклініла вентылятар унітаза.

Гэтая туалетная сістэма выкарыстоўваецца ўпершыню ў пілатаванай місіі ў далёкі космас. Яна працуе па прынцыпе ўсмоктвання і па функцыях нагадвае звычайны ўнітаз.

Для параўнання, у старых місіях праграмы «Апалон» астранаўты карысталіся спецыяльнымі пакетамі для збору адкідаў, якія пасля пакідалі на Месяцы, каб зменшыць вагу карабля перад вяртаннем на Зямлю.

Сама місія «Артэміда II» стартавала ў пачатку красавіка з касмадрома ў Фларыдзе. На працягу дзесяці дзён чатыры астранаўты павінны абляцець Месяц і вярнуцца назад.

Чытайце таксама:

ЗША адправілі касмічны карабель з астранаўтамі на Месяц

Чалавек зноў ляціць да Месяца. НАСА сёння адпраўляе першы за паўстагоддзя пілатаваны карабель да спадарожніка Зямлі — місію «Артэміда-2»

NASA адклала высадку астранаўтаў на Месяц да 2028 года

Маск: Гарады на Месяцы з'явяцца на працягу 10 гадоў, на Марсе — праз некалькі дзесяцігоддзяў

Каментары да артыкула