Свет

NASA адклала высадку астранаўтаў на Месяц да 2028 года

Пра змену планаў паведаміў кіраўнік касмічнага агенцтва Джарэд Айзекман. Раней планавалася, што пасадка адбудзецца ў межах місіі Artemis III — заключнага этапу амерыканскай месяцовай праграмы «Артэміда» — ужо ў 2027 годзе.

Фота: NASA

Галоўная мэта праграмы — вярнуць чалавека на Месяц упершыню з 1972 года, калі адбылася місія «Апалон-17». Усяго прадугледжаныя тры асноўныя палёты: беспілотны аблёт Месяца (Artemis I), пілатаваны аблёт (Artemis II) і місія з высадкай экіпажа каля паўднёвага полюса спадарожніка Зямлі (Artemis III).

Аднак з-за затрымак і тэхнічных цяжкасцяў падчас падрыхтоўкі Artemis II план быў перагледжаны. Цяпер запуск Artemis III у 2027 годзе не будзе ўключаць высадку на Месяц. Замест гэтага місія прадугледжвае дэманстрацыю карабля Orion на нізкай калязямной арбіце і адпрацоўку стыкоўкі з пастаўшчыкамі месяцавых пасадачных модуляў.

Паміж магчымым палётам Artemis II і будучай высадкай NASA плануе правесці некалькі дадатковых місій. Паводле слоў кіраўніка агенцтва, гэта дапаможа лепш падрыхтавацца да запуску і павысіць надзейнасць сістэм. Калі ўсё пройдзе паспяхова, высадка можа адбыцца падчас місіі Artemis IV у пачатку 2028 года або Artemis V у канцы таго ж года.

Першы запуск праграмы — Artemis I — адбыўся ў жніўні 2022 года: карабель Orion абляцеў Месяц і ў лістападзе паспяхова вярнуўся на Зямлю, прызямліўшыся ў Ціхім акіяне. Наступныя місіі пераносіліся з-за выяўленых недахопаў у сістэмах жыццезабеспячэння і цеплавой абароне карабля.

Каментары

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць