БЕЛ Ł РУС

«Табе што, рускіх грошай шкада?» Данейка згадаў забаўны выпадак з Бабарыкам у самалёце

3.04.2026 / 14:01

Вінцэсь Клепачэня

Эканаміст Павел Данейка расказаў, як адгаворваў Бабарыку ад палётаў бізнэс-класам.

Віктар Бабарыка (злева) і Павел Данейка

У новым выпуску праграмы «Мне толькі спытаць» на «Белсаце» вядомы эканаміст Павел Данейка сярод іншага расказаў пра сумесныя палёты з тагачасным старшынёй праўлення «Белгазпрамбанка» Віктарам Бабарыкам.

Данейка на занятках са студэнтамі праграмы Executive MBA, сярод якіх было шмат топ-менеджараў і ўладальнікаў бізнэсу, прасоўваў ідэю, што лятаць бізнэс-класам на кароткіх рэйсах (на паўтары-дзве гадзіны) — гэта «проста панты».

Аднак у выніку сам трапіў у сітуацыю, якая супярэчыла ягоным словам.

«Бабарыка мяне ўцягнуў у раду дырэктараў «Белгазпрамбанка». І мы паляцелі на пасяджэнне рады дырэктараў у Санкт-Пецярбург. І там квіткі бізнэс-класа. Мы размясціліся, а людзі заходзяць, і там два ці тры маіх студэнты з MBA, якім я расказваў, што так лятаць нельга. Яны, вядома, ветліва са мной павіталіся, спыталі: «Як вам у бізнэс-класе?» Карацей, засранцы адцягнуліся на мне на поўную катушку», — з гумарам згадвае эканаміст.

Падчас таго палёту Данейка паспрабаваў пераканаць Бабарыку: «Давай наступным разам будзем лятаць іншым спосабам, ну квіткі ж дарагія, нядобра».

«Ён паглядзеў на мяне і кажа: «Што табе, рускіх грошай шкада?» Ну, тут я і змоўк. Мы працягнулі лятаць бізнэс-класам, бо я зразумеў, што мы як бы падрываем рускую пазіцыю», — расказаў Данейка.

Чытайце таксама:

Бабарыка турэмшчыкам: «У мяне было, цяпер няма, але ёсць шанец, што будзе. А ў вас не было, няма і не будзе. І ў вашых дзяцей не будзе»

Эканаміст Павел Данэйка расказаў, чаму заняўся ёгай

Данейка расказаў, як для працы ў Маскве яму давялося набыць дарагі гадзіннік

Каментары да артыкула