БЕЛ Ł РУС

Каталіцкі арцыбіскуп Станеўскі наведаў канцэрт да «Дня яднання народаў Беларусі і Расіі»

3.04.2026 / 16:23

Nashaniva.com

Вядома, што Вялікі пост не спрыяе актыўнаму ўдзелу хрысціян у святочных мерапрыемствах. Аднак з нагоды «Дня яднання народаў Беларусі і Расіі» мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі зрабіў выключэнне, або — не змог адмовіцца ад запрашэння, піша «Хрысціянская візія».

Фота: БелТА

Іерарха заўважылі на фотаздымках з канцэрту ў мінскім Палацы Рэспублікі. Пасля мерапрыемства кіраўнік Каталіцкага Касцёла ў Беларусі адправіўся цэлебраваць Святую Імшу Вячэры Пана — падчас якой Найсвяцейшы Сакрамэнт урачыста пераносіцца ў так званую «цямніцу», што сімвалізуе малітву Езуса ў Гефсіманскім садзе і яго арышт.

Фота: інстаграм-старонка рабіна Рыгора Абрамовіча

На фотаздымках з канцэрта не было заўважана кіраўніка Беларускай Праваслаўнай Царквы мітрапаліта Веніяміна, аднак часткай праграмы стаў выступ праваслаўнага мітрапалічага хору Свята-Духава кафедральнага сабора ў Мінску.

Чытайце таксама:

Стаў вядомы расклад літургій на Вялікдзень у беларускіх супольнасцях Польшчы

«Вы падаеце ўсім нам прыклад». Арцыбіскуп Станеўскі павіншаваў Віктара Хрэніна з 23 лютага

У Мінску з’явяцца два новыя каталіцкія храмы

Колькі ў Беларусі экзарцыстаў і па якіх прыкметах яны вызначаюць, з каго трэба выганяць д'ябла

Каментары да артыкула