У Мінску пашыраць вуліцу Карастаянавай і Даўгінаўскі тракт
У Мінску плануецца пашырэнне і рамонт некалькіх дарог і транспартных аб’ектаў, паведаміў агенцтву «Мінск-Навіны» дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства «Гардарбуд» Сяргей Панёў.
Вуліца Лілі Карастаянавай. Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Мінск-Навіны»
У прыватнасці, гаворка ідзе пра пашырэнне Даўгінаўскага тракту і вуліцы Карастаянавай — ад вуліцы Някрасава да вуліцы Кульман. На апошняй таксама плануецца будаўніцтва новага дыспетчарскага пункта.
Акрамя гэтага, у горадзе працягваюцца іншыя будаўнічыя і рамонтныя работы:
- рамантуюць пуцеправод на 4‑м кіламетры МКАД у раёне з’езду да аэрапорта Ліпкі;
- пачалося будаўніцтва новага пуцеправода, які злучыць вуліцы Ціміразева і Калеснікава;
- ідзе рамонт моста праз раку Свіслач у раёне вуліцы Пуліхава.
Таксама ў планах — развіццё новых транспартных сувязяў паміж рознымі раёнамі горада, каб зменшыць нагрузку на Мінскую кальцавую аўтадарогу і лепш размеркаваць паток транспарту
Чытайце таксама:
Мінск рыхтуе новыя зоны для адпачынку: што з’явіцца ў кожным раёне сталіцы
Пачаць праводзіць кальцавую лінію метро плануюць ужо сёлета
У Новай Баравой адкрылі дзіцячы садок «Кубікі» ФОТЫ
Высадзяць 50 тысяч руж і адкрыюць новыя зоны адпачынку: як зменіцца сталіца ў 2026 годзе