БЕЛ Ł РУС

У Вільні пройдзе прэзентацыя кнігі пра беларусаў у Літве

13.04.2026 / 15:07

Nashaniva.com

15 красавіка ў Вільні пройдзе прэзентацыя беларускага перакладу кнігі «Беларусы ў Літоўскай Рэспубліцы (1918-1940)» з удзелам яе аўтара Томаша Блашчака.

Томаш Блашчак — доктар гісторыі, выкладае ва ўніверсітэце Вітаўта Вялікага ў Коўне, спецыялізуецца на даследаванні гісторыі нацыянальных рухаў ва Усходняй і Цэнтральнай Еўропе ў XX стагоддзі. Аўтар трох манаграфій і некалькіх дзясяткаў артыкулаў па гэтай тэматыцы.

Гэтая кніга:

У кнізе на аснове шырокага кола крыніц падрабязна даследуюцца беларуска-літоўскія адносіны як падчас барацьбы за стварэнне незалежнай Літвы і Беларусі, так і ў міжваенны перыяд, калі беларусы заставаліся бездзяржаўнай нацыяй, а літоўцам удалося адстаяць сваю дзяржаву. Шмат увагі прысвечана вайсковаму супрацоўніцтву Літвы і Беларускай Народнай Рэспублікі, а таксама кнігавыданню на беларускай мове ды грамадскаму жыццю беларусаў у міжваеннай Літве.

Час правядзення прэзентацыі: 15 красавіка (серада), 18:30 — 19:30.

Адрас: Беларускі дом, Vilniaus gatvė 20, Vilnius.

Прэзэнтацыя праводзіцца пры падтрымцы праграмы Еўрапейскага саюза 'EU4Belarus: Support to Advanced Learning and Training (SALT II).

Чытайце таксама:

Экстрэмісцкімі прызналі тры творы беларускай літаратуры. А таксама збор твораў Цвікевіча, аўтара кнігі «Заходнерусізм»

Скарына як макулатура. Пра што сведчаць аркушы беларускага друкара ўнутры чужога пераплёту?

«Беларуская навука — выпаленая пустка, дзе адзіночкі спрабуюць стварыць нармальны свет для такіх, як вы». Чаховіч палемізуе з Паўлючэнкам

Каментары да артыкула