Грамадства1212

Экстрэмісцкімі прызналі тры творы беларускай літаратуры. А таксама збор твораў Цвікевіча, аўтара кнігі «Заходнерусізм»

Суд Партызанскага раёна Мінска прызнаў «экстрэмісцкімі» матэрыяламі сайт і старонку ў Instagram кнігарні knihi.bу — яна належала Алесю Яўдаху, які нядаўна арыштоўваўся па «справе кнігароў». Таксама гэты статус атрымалі чатыры беларускамоўныя кнігі, з якіх тры — літаратурныя творы, а адна — зборнік твораў беларускага нацыянальнага дзеяча.

Вокладка кнігі з гістарычнымі працамі Аляксандра Цвікевіча

Суд Кастрычніцкага раёна Мінска прызнаў «экстрэмісцкімі» наступныя кнігі:

Каміла Цень, Макс Шчур і Макар Валынкін — сучасныя беларускія літаратары, творы якіх выдаваліся ў апошнія гады эміграцыйнымі выдавецтвамі.

Што да Аляксандра Цвікевіча, то гэта вядомы беларускі нацыянальны дзеяч, апошні прэм'ер эміграцыйнага ўрада БНР, які пасля яго ліквідацыі на Берлінскай канферэнцыі ў кастрычніку 1925 года выехаў у БССР. Там ён напісаў і выдаў грунтоўную кнігу «Западно-руссизм: нарысы з гісторыі грамадскай мыслі на Беларусі ў ХІХ і пачатку ХХ в.». Праўда, адразу пасля яе выхаду ён у 1930 годзе быў арыштаваны па фальсіфікаванай справе «Саюза вызвалення Беларусі», а ў 1937 годзе быў расстраляны. Кніга таксама трапіла пад рэпрэсіі і да шырокага чытача дайшла толькі ў 1990‑я гады, калі была перавыдадзена ўжо ў незалежнай Беларусі. У гэтым томе, які цяпер абвешчаны «экстрэмісцкім», яна таксама ёсць.

Акрамя таго, экстрэмісцкі спіс гэтым разам папоўнілі:

  • старонка ў фэйсбуку «Беларусы Флорыды»;
  • старонкі ў інстаграме pahoniapobac, americanbelarusfoundation, byaction_usa, Belarusian Miracle, aija.stacenko;
  • старонка ў тыктоку «цукерка».

Каментары12

  • Л.Н.
    06.04.2026
    Дзе гэтыя адбельвальнікі лукі? Як гэта пракамэнтуюць?
  • М
    06.04.2026
    Крынж , вы што, лукашысты нармальна інтэгруюцца ў новую палітычную эліту Беларусі, няма тых сіл, якія б правялі ў краіне радыкальныя зьмены, люстрацыі, пасадкі. Менавіта таму лукашысты такія борзыя , бо пасьля іх ідуць "демократы", якія ўчыняць памяркоўна, "без перагібаў"
  • белорус
    06.04.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі11

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

«Тут няма часу на жыццё». Беларус — пра працу дальнабойшчыкам у ЗША19

У Балгарыі праходзяць прэзідэнцкія выбары

«Белавія» адправіла першы прамы рэйс з Мінска ў Бангкок2

44‑гадовы мінчук на вуліцы Тэслы агаліўся перад дзяўчынай і пачаў мастурбаваць9

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў5

«Я вельмі сумую па якасці». Блогерка з Беларусі расказала, што ёй не спадабалася пасля пераезду ў Екацярынбург15

У Францыі пасля мірных акцый зноў успыхнулі беспарадкі. Затрымалі амаль тысячу чалавек8

Новыя меркаванні Юваля Харары пра «ракету ШІ, з якой мы не злезем»10

Белгарад масавана атакавалі беспілотнікі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі11

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць