БЕЛ Ł РУС

У Мінску ўлады прадаюць кватэру эканаміста Паўла Данейкі

7.04.2026 / 12:04

Nashaniva.com

Як паведамляецца на сайце «БелЮрЗабеспячэнне», пачатковая цана кватэры 737 тысяч рублёў, прычына продажу — «арышт следчых органаў».

Кватэра плошчай 152 квадратныя метры знаходзіцца ў доме на вуліцы Друйскай, што паміж кальцавой дарогай і Цнянскім вадасховішчам. Аўкцыён завяршаецца 23 красавіка.

Павел Данейка — эканаміст і адміністрацыйны дырэктар даследчага цэнтру BEROC, цяпер жыве за мяжой.

Яго завочна асудзілі на 12 гадоў па справе Каардынацыйнай рады паводле артыкулаў «Змова з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам» і «Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім».

Чытайце таксама:

«Табе што, рускіх грошай шкада?» Данейка згадаў забаўны выпадак з Бабарыкам у самалёце

Эканаміст Павел Данэйка расказаў, чаму заняўся ёгай

Эканаміста Данэйку завочна асудзілі да 12 гадоў па справе «Каардынацыйнай рады»

Каментары да артыкула