Экіпаж місіі «Артэміда-2» паўтарыў знакаміты здымак Зямлі
Экіпаж місіі «Артэміда-2» абляцеў Месяц і вяртаецца на Зямлю. Астранаўты, у прыватнасці, зноў зрабілі здымкі нашай планеты, якія паўтараюць знакавыя здымкі 1968 года.
Здымак, зроблены «Артэмідай-2». Фота NASA
Місія «Апалон-8» 24 снежня 1968 года перадала на Зямлю стаўшы культавым здымак «Earthrise», на якім здаецца, што наша планета нібы ўзыходзіць, як Сонца, над паверхняй Месяца.
Цяпер астранаўты «Артэміды» таксама зафіксавалі знакаміты выгляд Зямлі з-за Месяца, якім першым падзяліўся Белы дом.
Здымак 1968 года. Фота: NASA
Місія «Артэміда» паляцела да Месяца ў ноч на мінулы чацвер, 2 красавіка. Учора ноччу па мінскім часе яны абляцелі спадарожнік Зямлі і цяпер вяртаюцца назад.
Яны павінны вярнуцца на Зямлю 10 красавіка. Да Зямлі засталося 346 тысяч кіламетраў.
Чытайце таксама:
Астранаўты з «Артэміды-II» зрабілі ўнікальныя ФОТЫ Месяца
Місія «Артэміда» абляцела Месяц і вяртаецца дадому
Людзі ўпершыню за паўстагоддзя пабачылі Месяц з адваротнага боку ФОТА