БЕЛ Ł РУС

Спікера парламента Ірана прызначылі кіраўніком дэлегацыі на перамовах з ЗША

8.04.2026 / 10:59

Nashaniva.com

Перамовы павінны прайсці 10 красавіка ў сталіцы Пакістана Ісламабадзе.

Махамад Галібаф. Фота: Morteza Nikoubazl/NurPhoto via Getty Images

Спікер парламента Ірана Махамад Галібаф будзе кіраўніком дэлегацыі на перамовах са ЗША ў пятніцу ў Ісламабадзе, паведаміла іранскае агенцтва ISNA.

З амерыканскага боку галоўным перамоўшчыкам будзе віцэ-прэзідэнт Джэй Дзі Вэнс. У склад дэлегацыі ЗША таксама ўвойдуць спецыяльны пасланнік прэзідэнта Стыў Уіткаф і зяць Трампа Джарэд Кушнер.

Сёння ноччу прэзідэнт ЗША Дональд Трамп аб’явіў пра двухтыднёвае прыпыненне агню з Іранам пры ўмове адкрыцця Армузскага праліва. Іран, у сваю чаргу, перадаў Вашынгтону свае 10 пунктаў.

Чытайце таксама:

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню на два тыдні. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе

Трамп: Мы атрымалі ад Ірана прапанову з 10 пунктаў і лічым, што яна з’яўляецца прымальнай асновай для перамоў

Трамп прадказаў «залаты век» на Блізкім Усходзе на фоне перамір’я з Іранам

Нафта апусцілася ніжэй за 100 даляраў на фоне навінаў пра перамір'е ЗША і Ірана

Каментары да артыкула