Свет33

Трамп: Мы атрымалі ад Ірана прапанову з 10 пунктаў і лічым, што яна з’яўляецца прымальнай асновай для перамоў

Прэзідэнт ЗША пракаментаваў, што ЗША і Іран дамовіліся аб перамір'і.

Фота: Alex Brandon-Pool/Getty Images

«Зыходзячы з размоў з прэм’ер-міністрам Пакістана Шахбазам Шарыфам і фельдмаршалам Асылам Мунірам, у якіх яны прасілі мяне ўстрымацца ад накіравання разбуральных сіл у Іран сёння ўвечары, і пры ўмове згоды Ісламскай Рэспублікі Іран на ПОЎНАЕ, НЕАДКЛАДНАЕ і БЯСПЕЧНАЕ АДКРЫЦЦЁ Армузскага праліва, я згаджаюся прыпыніць бамбардзіроўкі і атакі на Іран тэрмінам на два тыдні. Гэта будзе двухбаковае спыненне агню!

Прычына ў тым, што мы ўжо дасягнулі і нават перавыканалі ўсе ваенныя задачы і вельмі далёка прасунуліся ў дасягненні канчатковага пагаднення адносна доўгатэрміновага міру з Іранам і міру на Блізкім Усходзе.

Мы атрымалі ад Ірана прапанову з 10 пунктаў і лічым, што яна з’яўляецца прымальнай асновай для перамоў. Злучаныя Штаты і Іран узгаднілі амаль усе пункты, якія раней выклікалі рознагалоссі, але двухтыднёвы тэрмін дазволіць канчаткова ўзгадніць Пагадненне. Ад імя Злучаных Штатаў Амерыкі, як прэзідэнт, а таксама ад імя краін Блізкага Усходу, для мяне вялікі гонар, што гэтая доўгатэрміновая праблема блізкая да вырашэння», — напісаў прэзідэнт ЗША.

10 патрабаванняў Ірана, якія перадазеныя Трампу:

 — абавязацельства аб ненападзе;

 — захаванне кантролю Ірана над Армузскім пралівам;

 — згода на ўзбагачэнне ўрану;

 — адмена ўсіх першасных санкцый;

 — адмена ўсіх другасных санкцый;

 — спыненне дзеяння ўсіх рэзалюцый Рады бяспекі ААН;

 — спыненне дзеяння ўсіх рэзалюцый Рады кіраўнікоў МАГАТЭ;

 — выплата кампенсацыі Ірану;

 — вывад амерыканскіх баявых сіл з рэгіёна;

 — спыненне вайны на ўсіх франтах, уключаючы вайну супраць «Хезбалы» ў Ліване.

Каментары3

  • полная капитуляция агрессоров
    08.04.2026
    основа для переговоров выглядит как полная и безоговорочная капитуляция агрессоров, включая контрибуции
  • %
    08.04.2026
    Я так разумею - Іран перамог.
  • Отправили за русским кораблём
    08.04.2026
    10 раз

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму8

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

У Светлагорскім раёне бацька збіваў аднагадовага сына. Сінякі заўважылі ў дзіцячым садку2

Закрываецца адзін з беларускіх шэлтараў у Варшаве7

Падводны паляўнічы паляваў на Бярэзіне і знайшоў чалавечае цела

Лукашэнка патрабуе адкрываць у сельскай мясцовасці міні-пякарні са свежым хлебам14

Журналіста «Еўрарадыё» Тарналіцкага дадалі ў базу «Міратворац» — за некрытычную гутарку з украінскім ухілянтам34

У прэзідэнты Францыі вырашыў балатавацца пяціразовы алімпійскі чэмпіён1

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?38

Хакейнае «Дынама» закрыла сваё кафэ ў мінскім гандлёвым цэнтры1

У Беларусі выпусцяць навагодняе марожанае са смакам святочных напояў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму8

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць