БЕЛ Ł РУС

У расійскім МЗС назвалі блакаванне беларускіх прапагандыстаў у ютубе «варварствам»

8.04.2026 / 16:52

Nashaniva.com

Прадстаўніца МЗС Расіі Марыя Захарава раскрытыкавала блакаванне беларускіх дзяржаўных СМІ на YouTube, назваўшы гэта «варварствам XXI стагоддзя».

Марыя Захарава. Фота: МЗС Расіі

Марыя Захарава ў сваім каментары сказала, што падобныя дзеянні спрабуюць апраўдаць барацьбой з недакладнай інфармацыяй, але, на яе думку, такія падыходы з’яўляюцца неабгрунтаванымі.

«Гэта варварства XXI стагоддзя, якое спрабуюць апраўдаць рознымі падставамі, напрыклад, барацьбой з недаставерным кантэнтам. А чаму з сябе не пачнуць», — пракаментавала прадстаўніца МЗС Расіі.

Таксама яна прапанавала беларускім СМІ пераходзіць на расійскія інтэрнэт-платформы, у прыватнасці на сэрвіс Max.

3 красавіка сэрвіс YouTube выдаліў каналы інфармацыйнага агенцтва БелТА, а таксама тэлеканалаў АНТ і СТБ, патлумачыўшы гэта дзеяннем санкцый. У беларускім МЗС заявілі, што гэта грубае парушэнне прынцыпаў ААН, а Міністэрства інфармацыі адзначыла, што пакідае за сабой права прыняць меры ў адказ.

Чытайце таксама:

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

«Мы так затрахалі нашых заходніх партнёраў?» Прапагандысты лямантуюць пасля блакіроўкі іх каналаў у ютубе

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба

Каментары да артыкула