Грамадства2020

«Мы так затрахалі нашых заходніх партнёраў?» Прапагандысты лямантуюць пасля блакіроўкі іх каналаў у ютубе

І прапануюць прагаласаваць — блакаваць ютуб у Беларусі ў адказ ці не. Але нават сярод іх аўдыторыі не ўсё хочуць застацца без ютуба.

Відэахостынг YouTube 3 красавіка выдаліў дзяржаўныя каналы БелТА, СТБ і АНТ. Прапагандысты масава адрэагавалі.

На тэлеграм-канале БелТА пішуць, што амерыканцы «самі падштурхоўваюць да таго, каб мы пайшлі расійскім шляхам у адносінах да варожых пляцовак».

Канал ГУБАЗіКа прапанаваў прызнаць увесь YouTube экстрэмісцкім і заблакаваць.

Агульны тэзіс прапагандыстаў ужо вымалеваўся: «выдалілі, бо зайздросцяць шалёнай папулярнасці».

Алег Гайдукевіч нават запісаў віншавальнае відэа. Маўляў, прапагандысцкія беларускія СМІ выдалілі, бо баяцца «той праўды, якую яны распавядаюць» — не толькі беларусам, але і людзям, якія жывуць у заходніх краінах.

Дэпутат і старшыня ЛДПБ абвінавачвае YouTube у тым, што ён перашкаджае свабодзе слова. І абураецца тым, што беларускім прапагандыстам затыкаюць раты.

На дзіва, Рыгор Азаронак пакуль маўчыць — абмежаваўся рэпостам відэа Гайдукевіча.

Ігар Тур таксама пакуль толькі рэпосціць выказванні калег па прапагандзе — напрыклад, Марыну Кардаман з АНТ.

«Мы так затрахалі нашых заходніх партнёраў, што яны ў істэрыцы рубанулі нас за хвіліну да аргазму аўдыторыі? Дык мастацтва не прап’еш. Мы паўторым», — напісала тая.

Пасля яшчэ паспрабавала пажартаваць: «А можа пакрыўдзіліся за тое, што мы ў Маку амерыкана перайменавалі?».

Тэлеканал СТБ абурыўся, што іх кампанія і кіраўніцтва не знаходзіцца пад санкцыямі, а ўсё адно заблакавалі.

Тэлеграм-канал «Жоўтыя злівы» спытаў у аўдыторыі, ці яна падтрымлівае блакаванне ютуба ў адказ. Нават сярод іх чытачоў (і чытачоў каналаў прапагандыстаў і раёнак, якія рэпоснулі апытанку) салідарызаваліся не ўсе — 57%.

Генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкіі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Вадзім Гігін паабяцаў дзейнічаць разам з расіянамі: «Вось вам і хвалёная свабода слова! Чаго вы яшчэ чакалі ад заходнікаў! А чаму выдалілі? Бо нашыя каналы набіралі папулярнасць. Туды актыўна заходзілі грамадзяне краін ЕС. Што ж, ідзе інфармацыйная вайна. І супернік дзейнічае падступна, не грэбуючы ніякімі сродкамі. І нам не ўпершыню сутыкацца з падобнымі дыверсіямі. Ведаем, як адказваць. Разам з братамі-расіянамі адказ будзе максімальна выніковым».

Насамрэч, доля беларускіх гледачоў на ютуб-каналах прапаганды малая. Яны больш збіралі гледачоў з прарасійскімі поглядамі з краін СНД і іншых.

Міністэрства інфармацыі «негатыўна ацаніла гэты несяброўскі і беспадстаўны крок і пакідае за сабой права на прыняцце неабходных мер рэагавання».

Беларускі саюз журналістаў, які ігнараваў, а то і вітаў рэпрэсіі супрацоўнікаў СМІ ў краіне, цытуе свайго старшыню праўлення Андрэя Крывашэева: «Беларускі саюз журналістаў абураны актам інфармацыйнага вандалізму і палітычна матываванай цэнзуры з боку антысацыяльнай платформы.

Хостынг нікчэмны ў сваёй недасканалай беларусафобскай пазіцыі. Нацыянальная медыясупольнасць працягне размаўляць са сваім беларускім народам на іншых платформах».

Не застаўся ўбаку і прапагандыст Russia Today Канстанцін Прыдыбайла. Ён нават зрабіў прагноз, ці закрыюць пакрыўджаныя беларускія ўлады YouTube у Беларусі.

Мяркуе, што ўсё ж не: «Але там ёсць свой відэахостынг плюс асабіста зводзіў беларускіх сяброў з RuTube. Думаю, будзе цікава назіраць за санкцыямі ў адказ у адрас «свабоднай платформы»».

Каментары20

  • Затрахали замучили как Пол Пот Кампучию
    04.04.2026
    Вы белорусов затрахали своей тупой ябатьковой пропагандой
  • Ботам
    04.04.2026
    А лукабот з воем "не трэба блакаваць Белту" выйдзе?
  • Мимокрокодил
    04.04.2026
    Трахайце один одного - и будет вам счастье, Мариночка

Цяпер чытаюць

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту61

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту

Усе навіны →
Усе навіны

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

У «Мінсктрансе» расказалі, колькі ў Мінску штомесяц ловяць зайцаў5

Рубіа запатрабаваў ад іранскай дэлегацыі неадкладна пакінуць Нью-Ёрк1

«Я пацягнуў за штурвал». Пасажыр рэйса Flydubai распавёў, як яму ўдалося выратаваць самалёт Дубай — Тэль-Авіў1

Жанчына з Тэнэсі выжыла пасля дзвюх смяротных ін'екцый падчас пакарання смерцю і была дастаўлена ў бальніцу6

Свабода дурніц. Як амерыканцы пачалі вырошчваць ягады ў Кітаі, але радаваліся нядоўга7

26 палос мае хіба што самая шырокая аўтастрада свету. Але ад затораў не ратуе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту61

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць