Да канцэрна «Беллегпрам» далучылі 10 прадпрыемстваў
У Беларусі пашырылі склад канцэрна «Беллегпрам». Урад вырашыў далучыць да яго яшчэ 10 прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»
У склад канцэрна ўвайшлі розныя кампаніі, у тым ліку тэкстыльныя і вытворчыя прадпрыемствы, а таксама арганізацыі, звязаныя з фурнітурай і іншай прадукцыяй лёгкай прамысловасці:
- ЗАТ АПТФ «Світанак»;
- ЗАТ «Фабрыка галаўных убораў «Людміла»;
- ТАА «КПВС»;
- ТАА «СаюзТэкстыль»;
- ТАА «СПЕЦСлавія»;
- ТАА «Фурнітур-ВУ»;
- ААТ «ЭЛЕМА»;
- УП «Хімічная вытворчасць»;
- СТАА «Нёман-Сплаў»;
- Унітарнае прадпрыемства «ПраДыван».
Улады разлічваюць, што пасля далучэння гэтыя прадпрыемствы змогуць лепш прасоўваць сваю прадукцыю як унутры краіны, так і за мяжой. Таксама яны атрымаюць доступ да інвестыцыйных праграм, што дазволіць мадэрнізаваць вытворчасць, укараняць новыя тэхналогіі, павышаць якасць тавараў і іх канкурэнтаздольнасць.
Чытайце таксама:
У «Беллегпраме» пахваліліся, што арыентуюцца на ўзоры з парыжскіх подыумаў
У «Беллегпраме» патлумачылі, чаму не трэба зважаць на цану беларускіх тавараў
Буйныя гандлёвыя сеткі абавяжуць мець паліцы з прадукцыяй канцэрна «Беллегпрам»
Продажы беларускіх адзення і абутку ў Расіі моцна падаюць. У «Беллегпраме» патлумачылі чаму