БЕЛ Ł РУС

У наступную суботу мінскае метро зменіць расклад руху цягнікоў

9.04.2026 / 16:27

Nashaniva.com

Мінскі метрапалітэн часова зменіць расклад руху цягнікоў — 18 красавіка яны будуць хадзіць часцей. Гэта звязана з тым, што ў гэты дзень чакаецца вялікі паток людзей.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Lookby.media

Метро будзе працаваць па графіку працоўнай суботы. Раніцай, з 7:30 да 10:00, цягнікі на чырвонай і сіняй лініях будуць хадзіць кожныя 3 хвіліны, а ўдзень — прыкладна кожныя 5—6 хвілін. На зялёнай лініі інтэрвалы будуць крыху большыя: 5 хвілін раніцай і каля 7 хвілін удзень.

Такія змены ўвялі з-за прызначэння на гэты дзень рэспубліканскага суботніка. У гэты дзень шмат людзей па ўсёй краіне ўлады абавязваюць выходзіць на прыбіранне і ўпарадкаванне тэрыторый. Грошы, заробленыя падчас суботніка, сёлета, як і летась, пералічаць на стварэнне экспазіцыі Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі.

Чытайце таксама:

У мінскім метро чалавек захацеў набыць адразу 3 тысячы жэтонаў

Мінчанка падзякавала службе бяспекі метрапалітэна за надгляд рэчаў сына

Будаўніцтва трэцяй чаргі Зялёналужскай лініі метро: што ўжо зроблена і што яшчэ наперадзе

У метрапалітэне раскрылі таямніцу, што хаваецца за сакрэтнымі дзвярмі на станцыі «Кастрычніцкая»

Каментары да артыкула