Грамадства11

Будаўніцтва трэцяй чаргі Зялёналужскай лініі метро: што ўжо зроблена і што яшчэ наперадзе

Нягледзячы на суровую зіму, прамерзлы грунт і вялікую колькасць снегу, будаўніцтва метро вядзецца паспяхова. Галоўны інжынер будаўніча-мантажнага ўпраўлення № 2 Мінскметрабуда Уладзімір Доўгаль расказаў «Мінск-Навінам», як прасоўваюцца работы.

Новыя станцыі трэцяй чаргі будуць неглыбокага залягання — 15—16 м. Канструкцыя станцыі «Парк Дружбы Народаў» — скляпеністага тыпу, а «Камароўская» і «Пярэспа» — калонныя трохпралётныя.

Зараз задзейнічаныя работнікі на трох аб’ектах, частка з іх — на будаўніцтве абаротных тупікоў працягласцю 250 м паміж Плошчай Бангалор і вуліцай Някрасава. Яны адначасова распрацоўваюць катлаван і робяць «сцяну ў грунце» — агароджвальную бетонную канструкцыю. Таксама выконваецца ўмацаванне двух ярусаў катлавана.

У наступным месяцы БМУ №2 разам з Упраўленнем механізацыі «Мінскметрабуд» прыступіць да ўзвядзення канструкцый абаротных тупікоў.

Асаблівасцю гэтай чаргі Мінскага метрапалітэна з’яўляецца высокі ўзровень грунтовых вод. Перад пачаткам распрацоўкі катлаванаў ствараецца сістэма паніжэння ўзроўню вады. Яна ўключае свідравіны — кожная глыбінёй больш за 30 м. З абодвух бакоў абаротных тупікоў іх 33, ужо зроблена 30.

— Станцыя «Парк Дружбы Народаў» размесціцца пад колам плошчы Бангалор, — працягвае Уладзімір Доўгаль.

— 18 м яе вестыбюля ўжо пабудавана. Нам яшчэ трэба перакласці інжынерныя сеткі, галоўная з якіх — вялікая цеплатраса. Цяпер узгадняюцца тэрміны яе пераключэння і пераносу. Пасля гэтага дабудуем астатнія 50 м вестыбюля. Затым упраўленне механізацыі пракладзе зверху аб’ездны ўчастак дарогі.

Ад станцыі мінулым летам пачалася праходка левага тунэля шчытом «Алеся». Пазней адсюль пачне пракладваць другі тунэль яшчэ адзін механізаваны комплекс. На 26 лютага «Алеся» прайшла 1 111 м.

На станцыі «Камароўская», на скрыжаванні вуліц Веры Харужай і Максіма Багдановіча, вядуцца работы па ўладкаванні «сцяны ў грунце» і ўмацаванні катлавана там, дзе гэта магчыма.

Да будаўніцтва станцыі «Пярэспа», якая размесціцца на скрыжаванні праспекта Машэрава і вуліцы Крапоткіна, метрабудаўнікі пакуль не прыступалі.

На гэтым участку яшчэ не перанесены ўсе інжынерныя сеткі. У красавіку — маі, калі дазволіць надвор’е, плануецца стварыць два аб’ездныя шляхі на праспекце. Узвядзеннем самой станцыі зоймецца СМУ № 1.

Яшчэ адзін аб’ект будаўніцтва гэтай чаргі Зялёналужскай лініі — на беразе ракі Свіслач недалёка ад гасцініцы «Юбілейная» на праспекце Пераможцаў. Тут ужо агароджана будаўнічая пляцоўка, над якой узвышаецца страла вялікага крана.

— Мы ўжо ўсталявалі 100‑тонны гусенічны кран, — тлумачыць намеснік галоўнага інжынера БМУ № 1 Раман Шлюгін. — Завяршаем падрыхтоўку будаўнічай пляцоўкі і завоз шпунта — элемента мацавання агароджвальнай канструкцыі катлавана ў рэчышчы ракі.

Канструкцыю падзеляць папярок на дзве часткі:

— ад сярэдзіны рэчышча Свіслачы да правага берага;

— ад сярэдзіны да левага берага.

Шпунт забіваецца на вялікую глыбіню. Пасля спатрэбіцца правесці складаныя тэхналагічныя работы па паніжэнні ўзроўню вады, адкачаць ваду і выняць грунт ніжэй дна ракі для ўладкавання маналітнай пліты.

Яна будзе з армаванага бетону таўшчынёй 50 см, даўжынёй 41 м і шырынёй 13 м. Да канца мая ў два этапы пліта павінна быць гатова для бяспечнай праходкі шчыта «Алеся».

Каментары1

  • А
    06.03.2026
    Oтстают от советского плана лет на 40

Цяпер чытаюць

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве12

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму гэтую пісьменніцу ХІХ стагоддзя так часта экранізуюць? У чым яе феномен?2

Як нам па-беларуску перадаваць паняцце wellness?29

ФІФА выключыла магчымасць пераносу фіналу чэмпіянату свету з-за лясных пажараў у Канадзе

Сямёра супрацоўнікаў склада Wildberries у Тамбоўскай вобласці загінулі ў выніку атакі ўкраінскіх дронаў11

Тлушч памерлых людзей стаў новым трэндам у касметалогіі3

Каля Нацыянальнай бібліятэкі выстраілася вялікая чарга на дыджэй-сэт на даху ФОТЫ1

Навукоўцы ўпершыню выявілі падобную да Зямлі планету з атмасферай2

Кітайскі стартап выпусціў ШІ-мадэль, якая абышла амерыканскія аналагі9

Зяленскі анансаваў адкрыццё архіваў па Валынскай трагедыі23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве12

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць