Беларусь штогод наведваюць каля 5 мільёнаў турыстаў з Расіі
Такую статыстыку агучылі на пляцоўцы IV Беларуска-расійскага турыстычнага кангрэса і Міжнароднага турыстычнага форуму, паведамляе БелТА. У той жа час Расію штогод наведваюць каля 1 мільёна беларускіх турыстаў.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»
Згодна з прыведзенымі данымі, за 2025 год расіяне склалі 93% ад агульнай колькасці іншаземцаў, якія размяшчаліся ў санаторыях Беларусі. Гэта каля 230 тысяч чалавек, што на 13% больш, чым годам раней.
Таксама адзначаны рост у гатэльным сектары. Яго паслугамі скарысталіся ў чатыры разы больш расійскіх турыстаў, чым на год раней: 1,2 мільёна чалавек.
Чытайце таксама:
Расіяне задумаліся пра пераезд у Беларусь. Чаму для іх тут так мёдам намазана?
Чыноўнікі ад турызму мараць пра стварэнне «Залатога кальца Саюзнай дзяржавы»