Грамадства2424

Круіз на цеплаходзе «Белая Русь» па рэках Палесся каштуе як адпачынак у Турцыі. Але каюты на вясну-лета амаль выкупленыя

«Трэба было браніраваць яшчэ восенню!» — кажуць у адной з турыстычных фірм. Калі планаваць вандроўку на чэрвень, дык засталася вольнай толькі адна каюта класа эканом — за 6360 рублёў.

Фота тут і далей: infoflot.com

У першы круіз цеплаход «Белая Русь» адправіцца сёлета 11 красавіка па маршруце Брэст — Кобрын — Дубае — Пінск — Стахава — Тураў — Ляскавічы — Навасёлкі — Нароўля — Мазыр. Гэты маршрут называецца «Зачараванне Палесся — 1» (існуюць і іншыя варыянты) і працягнецца 8 дзён.

Турыстычная праграма наступная: пачынаецца ўсё з экскурсіі па Брэсцкай крэпасці, на наступны дзень запланавана наведванне ваенна-гістарычнага музея імя Суворава ў Кобрыне. Ёсць яшчэ музей Дзеда Талаша. З невайсковых музеяў прапаноўваюць музей прыроды ў Ляскавічах і краязнаўчы музей «Замкавая Гара» ў Мазыры.

У астатнія дні гасцей вязуць на прадпрыемствы (напрыклад, на малаказавод у Тураве — там абяцаюць паказаць «сырную Італію ў цэнтры Палесся») ці па крамах (у Нароўлі гэта фірмовая крама «Чырвоны Мазыранін»).

У завяршэнні круізу адбудзецца гала-вячэра на борце цеплахода. Гасцей нават просяць прытрымлівацца дрэс-коду: для мужчын гэта касцюм з гальштукам, а для жанчын — вячэрняя сукенка.

Цэны за чалавека ў гэтым круізе пачыналіся ад 2872 рублёў. І ўсе месцы ўжо раскуплены. Круіз па беларускіх рэках актыўна прадаюць расійскія тураператары — праз іх сайты, дарэчы, усе каюты ўжо зарэзерваваныя ажно да чэрвеня.

Чытачка «Нашай Нівы» звярнулася ў беларускую турфірму, якая таксама прадае туры на цеплаход «Белая Русь». Там адзначылі, што даволі позна займацца браніраваннем — трэба было рабіць гэта яшчэ летась восенню. Бо сёння тым, хто вандруе парай, могуць прапанаваць у чэрвені толькі адзін варыянт: вольная адна двухмесная каюта — каштуе яна 3180 рублёў за чалавека.

А за аднамесную эканом-каюту на ліпень з маленькім ілюмінатарам замест акна просяць ужо 3868 рублёў. Люкс для двух чалавек абыдзецца прыблізна 14 200 рублёў — гэта амаль што $5000 у эквіваленце, супастаўна з адпачынкам у любімай беларусамі Турцыі.

Для параўнання: летась за люкс на «Белай Русі» прасілі 13 730 рублёў за дваіх.

У кошт круізу па Беларусі ўваходзіць чатырохразовае харчаванне па сістэме «ўсё ўключана» (сняданак, абед, піццё гарбаты днём і вячэра) і алкагольныя напоі. Але калі летась гасцям прапаноўвалі не толькі айчынны, але і замежны алкаголь, то сёлета пакінулі толькі беларускі.

Даплачваць за экскурсіі на маршруце не трэба.

Усяго на сезон 2026 года запланавана 27 круізаў — апошні стартуе 10 кастрычніка.

Нагадаем: «Белая Русь» — першы і адзіны круізны цеплаход у Беларусі. Ён быў пабудаваны ў 2016 годзе на суднабудаўнічым заводзе ў Пінску. Прызначаны для круізаў па рэках Палесся, уключаючы Дняпроўска-Бугскі канал, Мухавец, Піну і Прыпяць.

Даўжыня судна 50 метраў, шырыня 7 метраў. Тут ёсць 16 кают розных катэгорый — ад эканом да люкс. Дарэчы, люксы названы ў гонар Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Каментары24

  • Аскольд
    13.02.2026
    п**шивая м**зь опустила коренное население до состояния холопов и обслуживающего персонала барчуков из рашки. Ну под оккупацией по другому и не может быть. Признаки перевода населения на уровень холопов налицо и усиливаются в своих тенденциях (из недавней новости про то, как женщине с ребенком в колхозе отказали в предоставлении жилплощади по причине ожидания прибытия в данный колхоз иностранных «специалистов»). В общем, пока сипатая мразь облизывает медальки от своих господ с рашки, коренному населению жизни не будет на своей земле.

    [Зрэдагавана]
  • Турист
    13.02.2026
    Я думаю надо купить, срочно. Этож фактический задаром. Всего то копить денег год, а потом махнуть на восемь дней до Мозыря. А главное есть выбор либо калдырить казенку, она бесплатная, либо осматривать прибрежные заросли с борта лайнера. А какая программа Талаш, Суворов,молочный комбинат, Брестская крепость новострой. Срочно бронировать.
  • 3% у міня
    13.02.2026
    А в Аман этат карабаль заплывёт? Эта русакі всё скупают в Беларусі, іх большэ нікуда не пускают. Харашо то, што безапасна, еслі сламаецца ілі на мель сядзет. Не то, што в акеане, - пешком дамой не пайдзёш.

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла23

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская: Кантакты з рэжымам могуць быць карыснымі, але санкцыі ЕС трэба захаваць9

«Мы чакалі цябе». Як венесуэльцы сустракалі Марыю Мачада ВІДЭА3

Бабарыка, Золатава і яшчэ некалькі дзясяткаў былых палітвязняў заклікалі еўрапейскіх лідараў актыўней дамаўляцца наконт вызваленняў69

Маленькага сына забітай у Ізраілі беларускі хоча забраць сям’я Алі, падазраванага ў забойстве. Дзед ідзе ў шарыяцкі суд14

Севярынец расказаў, як на з’ездзе БХД лавілі агентаў33

Перададзены Польшчай у Беларусь у рамках абмену агент Надзейка паведамляў КДБ прозвішчы ўдзельнікаў «Паспалітага рушэння»5

На аўкцыёнах прадалі дзве канфіскаваныя кватэры Аляксандра Азарава5

Апошні бой Нетаньяху? Ізраіль рыхтуецца да парламенцкіх выбараў — першых пасля 7 кастрычніка і вайны1

Варонеж атакавалі дроны. У горадзе пажары8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла23

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць