МАРГ знайшло парушэнне ў працы Беларусбанка ў сферы эквайрынгу
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі знайшло парушэнні ў працы «Беларусбанка» ў сферы эквайрынгу — гэта паслугі, звязаныя з прыёмам аплаты банкаўскімі карткамі.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: Lookby.media
Падчас праверкі высветлілася, што банк, які займае дамінантнае становішча на гэтым рынку, уключыў у сваю публічную аферту ўмовы, якія супярэчаць антыманапольнаму заканадаўству.
Гаворка ідзе пра тое, што «Беларусбанк» пакідаў за сабой права ў аднабаковым парадку адмаўляць кліентам у заключэнні дамовы, прыпыняць правядзенне аперацый, а таксама самастойна вызначаць памер камісіі і не раскрываць яго, спасылаючыся на камерцыйную таямніцу.
Такія ўмовы могуць ставіць кліентаў у залежнае становішча і абмяжоўваць канкурэнцыю на рынку, бо іншыя ўдзельнікі не маюць такіх магчымасцяў уплываць на правілы.
У выніку МАРН выдаў банку рэкамендацыі ліквідаваць гэтыя парушэнні і не дапускаць іх у будучыні. Паводле інфармацыі ведамства, «Беларусбанк» выканаў усе патрабаванні ў поўным аб’ёме.
Чытайце таксама:
Беларусбанк уводзіць распазнаванне па твары
У МАРГ расказалі, што беларусы найчасцей набываюць за кошт крэдыту «На родныя тавары»