Грамадства

Беларусбанк уводзіць распазнаванне па твары

Каб стаць карыстальнікам біяметрычнага сэрвісу, дастаткова адзін раз прыйсці ў аддзяленне банка з дакументам, які пацвярджае асобу.

Фота: Jakub Porzycki / NurPhoto via Getty Images

Беларусбанк пачне распазнаваць кліентаў па твары, паведамляе прэс-служба фінансавай установы.

Біяметрычная аўтэнтыфікацыя дае магчымасць здзяйсняць аперацыі па ўкладах, рахунках, у тым ліку з выкарыстаннем плацежнай карткі, дабрачынных рахунках, а таксама ажыццяўляць плацяжы і пераводы ў беларускіх рублях у аддзяленнях банка шляхам спісання сродкаў з рахунку.

Каб стаць карыстальнікам біяметрычнага сэрвісу, дастаткова адзін раз прыйсці ў аддзяленне банка з дакументам, які сведчыць асобу.

Працэдура рэгістрацыі займае ўсяго некалькі хвілін і ўключае:

  • азнаямленне з афертай і памяткай пра правы суб’екта персанальных даных;
  • падпісанне згоды на апрацоўку персанальных даных і акцэпт аферты;
  • здачу біяметрычнага ўзору;
  • стварэнне індывідуальнага чатырохзначнага біяметрычнага ПІН-кода.

На гэты момант рэгістрацыя і абслугоўванне з выкарыстаннем біяметрыі твару даступная ў двух аддзяленнях:

  • аперацыйная служба Галаўнога офіса (Мінск, пр-т Дзяржынскага, 18);
  • аперацыйная служба ЦБУ №514 (Мінск, вул. Сурганава, 47).

Потым тэхналогія будзе паступова ўкараняцца і ў іншых аддзяленнях банка.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея24

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

«Здзек з жывых істот». Беларусы абураныя ўмовамі для катоў на выставе «Мурфэст» у сталіцы7

Міністр замежных спраў Літвы пракаментаваў магчымую калійную здзелку ЗША з Беларуссю22

У Беларусі закрываецца вялікая сетка крам посуду і тавараў для дома

Жанчына-кур'ер везла з Беларусі ў Расію ў маршрутцы 100 тысяч еўра і, натуральна, не давезла

Кіроўцу пагрузчыка з Гродна асудзілі па шасці палітычных артыкулах. Імаверна, яго схапілі пасля вяртання ў Беларусь2

Загінула котка Чарнушка, якая была сімвалам гродзенскай галерэі Тызенгаўза1

У Варшаве беларус адмовіўся плаціць за таксі і пагражаў кіроўцу. Яго дэпартуюць13

Марына Ментусава вяла эфір у шыйным артэзе. Што здарылася?17

Паглядзіце, як будзе выглядаць новая інфекцыйная бальніца ў Мінску3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея24

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць