У Жлобіне мясцовым уладам нагадалі пра даўно забыты даўгабуд
У Жлобіне знайшлі і актуалізавалі закінуты доўгабуд — басейн «Дэльфін», пра які мясцовыя ўлады фактычна «забыліся» на больш чым 10 гадоў.
Фота: t.me/kgk_oficial
Рэканструкцыя аб’екта пачалася яшчэ ў 2013 годзе, але хутка была спынена і з таго часу работы не вяліся. Увесь гэты час будынак стаяў недабудаваны — з бетонам і голымі сценамі. Пры гэтым ён нават не значыўся ў афіцыйнай справаздачнасці як праблемны аб’ект.
Як адзначылі ў Камітэце дзяржаўнага кантролю, басейн знаходзіцца ў цэнтры жылой забудовы, паміж дзвюма школамі, але па нейкіх прычынах выпаў з-пад увагі мясцовых уладаў. Заказчык будаўніцтва — Жлобінскае УКБ — доўгі час не паведамляла пра наяўнасць гэтага даўгабуда.
Фота: t.me/kgk_oficial
Сітуацыя змянілася толькі пасля праверкі кантрольнага органа. У выніку аб’ект уключылі ў інвестыцыйную праграму Гомельскай вобласці, што азначае выдзяленне фінансавання і аднаўленне работ.
Паводле планаў, рэканструкцыю збіраюцца аднавіць у 2027 годзе.
Фота: t.me/kgk_oficial
Па выніках праверкі службовых асоб, адказных за сітуацыю, прыцягнулі да дысцыплінарнай і адміністрацыйнай адказнасці.
Чытайце таксама:
У Магілёве пабудуюць другі лядовы палац. Пры ім будзе і першы ў горадзе аквапарк
Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў
Страшна і сумна: жыхарка Жлобіна паказала мясцовы парк
Жлобінскі мужчына хаваўся ад судовых выканаўцаў у лясным шалашы