Грамадства55

Страшна і сумна: жыхарка Жлобіна паказала мясцовы парк

«Вось не сорамна, што Жлобін такі горад немаленькі, а парку дзецям няма?»

Дзяўчына са Жлобіна ў тыктоку зрабіла агляд на гарадскія каруселі, заўважылі «Моцныя навіны».

Паводле аўтаркі, парк выглядае «старажытным», тут дзесяцігоддзямі няма ніякіх абнаўленняў, акрамя слаёў фарбы на старых платах. Яна кажа, што парку не менш за 30 гадоў. 

@dy9s4u83d8y21 #жлобинбеларусь#паркПриднепровский#теплосолнце ♬ оригинальный звук - Ludmila

«І акрамя адной каруселі за гэты час нічога не змянілася. Абсалютна. Тая ж агароджа, пафарбаваная пяццюстамі слаямі фарбы. Гэтыя ж машынкі, таксама страшныя, іржавыя, перафарбаваныя. Нічога не абнаўляецца. Вось ці не сорамна, што Жлобін такі горад немаленькі, а парку дзецям няма?» — кажа яна.

У каментарыях разгарнулася дыскусія пра сапраўдны ўзрост парку. Калі аўтарка відэа выказала здагадку, што яму каля 30 гадоў, то старажылы паправілі: парку ўжо больш за 50, а то і 60 гадоў.

«Мне зараз 68, і гэтыя атракцыёны стаялі яшчэ ў маёй юнацкасці», — пішуць жлобінцы.

Гараджане ўспамінаюць, што ў 80‑х набор забаў быў значна багацейшы. Тады працавалі «Рамонак», «Аўтадром», «Ланцуговая карусель», цір і знакамітыя «Лодачкі». Святы ў парку адзначалі цэлымі сем'ямі з шашлыкамі і сапраўднай весялосцю.

Цяперашні стан атракцыёнаў выклікае ў жыхароў не радасць, а трывогу: «Вясёлыя горкі» не працуюць, папулярны «Вальс» увесь час ламаецца, асабліва ў пікавыя святы накшталт Івана Купалы. І замест паўнавартаснага абнаўлення ў парку перарабілі плітку з лаўкамі, але самі каруселі засталіся «каравымі і іржавымі».

Многія пішуць, што вазіць дзяцей на атракцыёны даводзіцца ў Мінск ці Гомель, бо на мясцовых канструкцыях, якія «страшна рыпяць», катацца небяспечна.

Жлобінцы задаюцца пытаннем: чаму ў немалым горадзе адкрываюцца дзясяткі аднолькавых крам, а адзінае месца для дзіцячага адпачынку знаходзіцца ў такім запусценні?

«Гэта спецыяльна не прыбіраюць, каб можна было фільмы пра СССР здымаць без дэкарацый», — іранізуюць гараджане.

Каментары5

  • Стыдно и больно
    02.04.2026
    Вырабленнае вамi ж жалеза, з якога маглi б зрабiць каруселькi, пайшло на расейскую ваенную машыну, каб забiваць украiнскiх дзяцей. За тое не страшна i не сумна?
  • цыкада
    02.04.2026
    да во всех белорусских городах так
  • Ёсік
    02.04.2026
    Там лукашэнка са зграяй не гуляе, таму іржа й сьмецьце.

Цяпер чытаюць

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы3

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Усе навіны →
Усе навіны

У Салігорску частка жыхароў ужо два тыдні жыве без гарачай вады4

17‑гадовага беларуса затрымалі за стварэнне вядомага віруса-траяна Mamont1

Супербабуляй Беларусі стала жыхарка Скідзеля. Пасля перамогі яна звярнулася да залы па-беларуску: «Будзе жыць вечна!»11

Трайное забойства ў Столінскім раёне — 33‑гадовы вясковец забіў двух сабутыльнікаў і іх маці5

Польшча лічыць блогера Леаніда Мышленніка пагрозай для бяспекі дзяржавы і збіраецца пазбавіць абароны33

Дзве жанчыны танчылі ў Гомелі проста пасярод дарогі2

Памёр Кастусь «Кузя» Іваноў2

Мастак арганізаваў у Мінску бясплатную сталовую, якая існуе ўжо амаль 30 гадоў3

Загінуў беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы3

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць