Велізарныя чэргі і рэкордная яўка на выбарах у Венгрыі
Выбары ў Венгрыі становяцца беспрэцэдэнтнымі паводле актыўнасці выбаршчыкаў. Па звестках на 13:00 (14 гадзін па мінскім часе), яўка склала 54,14%, што азначае больш за 4 мільёны тых, хто ўжо прагаласаваў. Гэты паказчык падобны на электаральны выбух.
Людзі стаяць у чарзе каля выбарчага ўчастка падчас парламенцкіх выбараў у Венгрыі ў Будапешце, 12 красавіка 2026 г. Фота: AP Photo / Denes Erdos
Для параўнання, на папярэдніх выбарах 2022 года яўка на гэтую гадзіну складала 40,01%, найбольш было ў 2018‑м — 42,32%.
Аналітыкі заўважаюць, што нават у традыцыйна спакойны абедзенны час паток людзей на ўчастках не памяншаецца.
Чэргі стаяць па ўсім свеце
Высокая актыўнасць назіраецца не толькі ўнутры краіны, але і на замежных участках, дзе венгры выстройваюцца ў шматгадзінныя чэргі.
У сацсетках — шмат фота з чэргамі.
Малага. Фота: Telex
Капенгаген. Фота: Telex
Мюнхен. Фота: Telex
Осла. Фота: Telex
Чытайце таксама:
Орбана спыталі, ці будзе ён віншаваць Петэра Мадзьяра ў выпадку перамогі апазіцыйнай партыі «Ціса»
У Венгрыі пачаліся парламенцкія выбары — лёсавызначальныя для ўсёй Еўропы