БЕЛ Ł РУС

На аўкцыёне прададуць лэндровэр, аформлены ў стылі Барбі

13.04.2026 / 19:00

Nashaniva.com

На аўкцыён Barrett-Jackson у сярэдзіне красавіка выставяць незвычайны Land Rover Defender 90 1999 года выпуску, які цалкам аформлены ў стылі Барбі, піша av.by.

Гэты пазадарожнік унікальны тым, што ён адзіны ў свеце Defender з такой поўнай «барбі»-тэматызаванай рэстаўрацыяй. Машына прайшла поўнае аднаўленне ў амерыканскім атэлье Epic Auto Restorations, якое заняло больш за год. За гэты час аўтамабіль цалкам разабралі і аднавілі кожны вузел паасобку.

Знешне аўтамабіль выкананы ў ярка-ружовым колеры, а асобныя элементы — бамперы, краты радыятара, падножкі і каркас бяспекі — пафарбаваныя ў белы. Колавыя дыскі таксама вытрыманыя ў той жа ружова-белай каляровай гаме.

Салон разлічаны на шэсць чалавек і цалкам перацягнуты скурай у ружова-белых адценнях. Унутры ўсталяваныя спартыўныя сядзенні з інтэграванымі падгалоўнікамі і сучасная мультымедыйная сістэма з сэнсарным экранам. Нават элементы, якія звычайна застаюцца пластыкавымі, таксама афарбаваныя пад агульны стыль, уключаючы часткі маторнага адсека.

Пад капотам усталяваны 2,5‑літровы дызельны рухавік у пары з чатырохступеністай аўтаматычнай каробкай перадач. Магутнасць не раскрываецца.

Канчатковую цану, за якую плануюць прадаць гэты аўтамабіль, пакуль не аб'явілі.

Чытайце таксама:

«Джон Уік прыйдзе па цябе». Амерыканец разбіў сваю Tesla, а праз год знайшоў яе ў Беларусі — і мог дыстанцыйна ёй кіраваць

На таргі выставілі арыштаваны Rolls-Royce

У мінскім канфіскаце прадаюць рэдкі для Еўропы Nissan, ды яшчэ і з правым рулём. Колькі просяць?

У Віцебску аўтасалон выставіў балід «Формулы-1». Няўжо сапраўдны?

Каментары да артыкула