БЕЛ Ł РУС

Шакалад нарэшце перастане даражэць

16.04.2026 / 16:07

Nashaniva.com

Паводле даных канцэрна «Белдзяржхарчпрам», у 2026 годзе росту цэн на шакалад і іншыя кандытарскія вырабы не чакаецца, паведаміў старшыня канцэрна Алег Жыдкоў на міжнародным канцэрне кандытараў у Мінску.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Асноўная прычына — зніжэнне цэн на какаву. Калі ў 2025 годзе яны дасягалі максімуму, то цяпер значна ўпалі. У першым квартале 2026 года сыравіну закупляюць прыкладна ў 3—3,5 разы танней, чым раней.

Гэта азначае, што вытворцам не трэба падвышаць цэны, каб пакрыць выдаткі. Таму ў найбліжэйшы час шакалад, хутчэй за ўсё, будзе прадавацца прыкладна цяперашнімі цэнах без істотнага падаражання.

Чытайце таксама:

Беларусы 25 гадоў лічылі гэты брэнд прысмакаў расійскім — і прынцыпова яго ігнаравалі

Праз вайну ў Іране моцна ўзляцелі цэны на фісташкі

«Камунарка» прарэкламавала шакалад «Губоповский» у сацсетках

Беларусы абурыліся, што шакаладка «Любімая Алёнка» «пахудзела». На прадпрыемстве адрэагавалі

Каментары да артыкула