БЕЛ Ł РУС

У чарнобыльскай зоне штогод ловяць да 30 тон рыбы

16.04.2026 / 23:56

Nashaniva.com

Прамысловы вылаў рыбы ў Палескім радыяцыйна-экалагічным запаведніку стаў адным з эксперыментальных напрамкаў дзейнасці, паведаміў дырэктар запаведніка Аляксей Цішкавец.

Аляксей Цішкавец

Кіраўнік запаведніка адзначае, што гэтая праца даволі эфектыўная, бо Прыпяць — рака, шчодрая на рыбу:

«Да 30 тон рыбы мы штогод ловім. Працягласць ракі Прыпяць — каля 72 км па тэрыторыі запаведніка. Цяпер, пакуль ідзе нераст, рыбалоўны промысел на паўзе, а ў маі наша брыгада прыступіць да лоўлі. Рыба ў Прыпяці чыстая. Ловім толькі на рацэ, не заходзім у старыцы і гэтак далей», — расказаў Аляксей Цішкавец.

Сярод відаў рыбы, якія трапляюцца ў Прыпяці, — сом, лешч, шчупак, таўсталобік, жэрах. Па словах дырэктара запаведніка, здараліся выпадкі, калі за ноч улоў складалі сотні кілаграмаў самоў.

Асабліва яму запомніўся выпадак з гіганцкім сомам вагой каля 50 кг, які быў нават даўжэйшы за рост чалавека і якога давялося пераносіць чатыром людзям.

Чытайце таксама:

На Гомельшчыне паставяць аглядную вышку з відам на Чарнобыльскую АЭС

На Радаўніцу могілкі ў адселеных чарнобыльскіх вёсках можна наведваць без пропуску

На мяжы з Украінай адкрылі комплекс яшчэ адной памежнай заставы

У бязлюднай зоне адчужэння на Гомельшчыне пачалі будаваць некалькі вышак сувязі

Каментары да артыкула