БЕЛ Ł РУС

Беларуска аб'явіла пошук сяброўкі для «бостанскага шлюбу». Яе падтрымалі

17.04.2026 / 20:51

Nashaniva.com

Адна з беларускіх карыстальніц Threads апісала няпростую жыццёвую сітуацыю, у якой апынулася, і спытала, ці не жадае хтосьці пажыць з ёй разам «бостанскім шлюбам». Прапанова выклікала бурнае абмеркаванне, заўважыла выданне «МогилевОнлайн».

Фота ілюстрацыйнае

«Мая сітуацыя: 30 гадоў, ёсць дзіця (у гэтым годзе ў школу). Разводжуся. Таксама хачу памяняць працу, шукаю новую (да гэтага працавала на сябе, але зараз няма рэсурсу на сваю спецыяльнасць). Калі вы шукаеце такі ж варыянт, напішыце ў асабістыя паведамленні», — напісала беларуска.

Нечакана гэтая галінка абмеркаванняў стала віруснай, сабрала за некалькі дзён больш за 200 каментарыяў і амаль паўтары тысячы лайкаў, стаўшы сведчаннем сапраўднай жаночай салідарнасці.

У каментарыях некаторыя беларускі прызналіся, што мелі досвед «бостанскага шлюбу» і нават назвалі яго «найлепшымі гадамі жыцця», іншыя заявілі, што ўжо ў ім знаходзяцца, а трэція сказалі, што таксама гатовыя разгледзець варыянт сумеснага жыцця з жанчынай, каб весці быт, гадаваць дзяцей, дзяліць выдаткі і проста падтрымліваць адна адну без якой-небудзь рамантычнай падкладкі.

«Толькі ўчора пра гэта размаўляла са знаёмай…» — прызналася адна беларуска.

«Чаму мне хочацца ўвязацца ў гэта?)) Саша, 30 гадоў, ёсць дачка — 6‑ы клас», — напісала іншая дзяўчына.

«Жанчыны, я вас абажаю. Я шмат гадоў казала, што дзвюм жанчынам з падобнымі поглядамі ўжыцца лягчэй і камфортней», — яшчэ адзін каментарый пад постам.

Тэрмін «бостанскі шлюб» узнік яшчэ ў канцы XIX стагоддзя ў амерыканскай Новай Англіі. Тады адукаваныя і самастойныя жанчыны сталі жыць разам, каб захаваць свабоду і прафесію, не зводзячы жыццё да замужжа.

Сам выраз замацаваўся пасля рамана Генры Джэймса «Бостанцы» (1886), а сёння набывае другое жыццё. Так называюць сумеснае жыццё дзвюх жанчын без рамантыкі — дзеля быту, выдаткаў і ўзаемнай апоры.

Чытайце таксама:

«Плача і баіцца спаць па начах». Маці першакласніцы абурылася, што дзецям у 6 гадоў расказвалі, як у Хатыні спальвалі людзей

Расіянка апублікавала ў Threads рэцэпт «самых смачных» беларускіх дранікаў. Беларусы ў шоку

«Лепш бы я гэтага не бачыла!» У Threads абурыліся велікоднай інсталяцыяй у Dana Mall. Але не ўсе

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Каментары да артыкула