Грамадства1414

«Лепш бы я гэтага не бачыла!» У Threads абурыліся велікоднай інсталяцыяй у Dana Mall. Але не ўсе

У Threads разгарэлася гарачая дыскусія вакол велікоднай інсталяцыі ў сталічным ГЦ Dana Mall. Там паставілі «курыны куб» — невялікую вітрыну з жывымі курамі для забавы наведвальнікаў. Карыстальнікі ў сваёй рэакцыі падзяліліся на два лагеры: адны патрабуюць спыніць эксплуатацыю птушак, іншыя лічаць, што гэта дробязь у параўнанні з буднямі харчовай індустрыі.

«Беларусы, у Dana Mall здзекуюцца з жывёл! Мы павінны штосьці зрабіць! У адной з крам паставілі так званы курыны куб, дзе дзве курачкі туляцца ў скрыні, меншай за метр на метр, каб людзі глядзелі і весяліліся, пакуль жывёлы пакутуюць! «Мерзкий Кокобай» выклаў не менш мерзкі пост у свой канал, дзе жартуе з гэтай сумнай сітуацыі. Такога не павінна быць! У XXI стагоддзі не павінны існаваць заапаркі, дэльфінарыі, не павінна існаваць эксплуатацыя жывёл!» — напісаў карыстальнік muawgrechka.

Посмотреть в Threads

Шмат хто ў каментарыях падтрымаў аўтара, што трымаць жывых істот у цеснай скрыні дзеля маркетынгу — гэта дзікунства.

«У мяне сэрца крывёю абліваецца… Не разумею, як людзям можа быць настолькі ўсё роўна на жывых істот. Многія напісалі, што куры — гэта не жывёлы, а ежа. Хочацца верыць, што адэкватных людзей значна больш».

«Здзекавацца з жывёл нельга. Цыркі, дэльфінарыі і іншыя жывадзёрні закрыць, каб і духу не было. Усё дзеля грошай!»

«Лепш бы я гэтага не бачыла!»

«Вялікі дзякуй за агалоску гэтага вар’яцтва! Прыемна бачыць, як шмат людзей убачыла бесчалавечнасць у такой «дэкарацыі». Няхай з курачкамі ўсё будзе добра. Але карыстаюся магчымасцю, каб нагадаць усім: яшчэ больш бязлітаснымі з’яўляюцца фермы яек. Часцей за ўсё там курэй утрымліваюць у клетачных сістэмах (бо яны самыя выгадныя). Пра жахі можаце пачытаць самі, я проста пакажу даволі добрае фота (бо найчасцей яны там лысыя і ўсё навокал у гаўне)».

Іншая частка каментатараў адзначыла, што ўдзел у інсталяцыі — далёка не найгоршы лёс для сельскагаспадарчай птушкі, і абвінаваціла аўтараў допісу ў празмернай эмацыйнасці.

«Шчыра кажучы, я тут нічога крымінальнага не бачу. Куры шчаслівыя, клююць зярняткі, яшчэ і за шклом столькі падзей. Мне здаецца, гэта далёка не горшая доля».

«Гэта проста бязмозглыя куры, якіх на птушкафабрыцы проста адбракавалі б у камбікорм. А тут яны жыццю радуюцца».

«З-за вас курачка цяпер адправіцца ў абвалачны цэх».

«Цяпер курачкі пойдуць у суп».

Пазней аўтар паста напісаў, што атрымаў адказ ад Dana Mall, у якім гаварылася:

«Дзякуем за вашу пільнасць і неабыякавасць да сітуацыі. Размяшчэнне жывёл не было ўзгоднена з адміністрацыяй ГЦ, мы не былі пра гэта папярэджаныя. Мы выступаем за гуманнае і адказнае стаўленне да жывёл і ўжо разбіраемся ў тым, што адбылося, каб прыняць адпаведныя меры!»

Пра далейшы лёс курэй не паведамляецца.

Каментары14

  • Беларус
    12.04.2026
    Я магу аргументы "абаронцаў курачак" прыняць толькі ў тым выпадку, калі яны поўныя веганы - не ўжываюць ні курынага мяса, ні яек. Калі ж ужываюць - то гэта, прабачце, крывадушша. Бо на птушкафабрыках мільёны курэй усё сваё кароткае жыццё знаходзяцца ва ўмовах нашмат горшых. Але іх не бачна, канешне.
  • Бгг
    12.04.2026
    Отпустите немедленно всех коровок, курочек, козочек и хрюшек на волю! В леса, в болота, чтоб жили там долго и счастливо. Поколение Z не может смотреть на мучения несчастных животных.
  • а
    12.04.2026
    «Мерзкий Кокобай» выклаў не менш мерзкі пост

    а чаму мярзотны, кали ён супраць гэтага?

Цяпер чытаюць

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю4

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю

Усе навіны →
Усе навіны

«У нас яны вельмі салодкія». Беларуска пахвалілася ўраджаем гіганцкіх кавуноў1

70‑гадовую пенсіянерку асудзілі на 15 гадоў за данаты на УСУ. Пасля прысуду яна заспявала «Рідна мати моя»27

Беларуская дызайнерка стварыла модную сукенку для індыйскай мадэлі. А ў Індыі вырашылі, што тая проста абгарнулася ў сцяг1

Колькі Крэмль плаціць прапагандыстам і ваенкарам, якія агітуюць людзей за вайну11

Хэдлайнерам на Дні горада ў Гродне будзе расійскі рэпер МОТ2

Маладая мінская грумерка пакінула дзяцей у бабулі і паехала ў Чалябінск у лабараторыю па вырабе наркотыкаў6

Мінчанка сцвярджае, што выхавацелька дзіцячага садка збіла яе сына4

Паэтка Наста Кудасава: Калі б засталася ў Беларусі, я б таксама маўчала4

«Хуліганства з выкарыстаннем зброі». Новы інцыдэнт з беларусам-добраахвотнікам ва Украіне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю4

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць