Грамадства3131

«Плача і баіцца спаць па начах». Маці першакласніцы абурылася, што дзецям у 6 гадоў расказвалі, як у Хатыні спальвалі людзей

6‑гадовая дачка беларускі Юліі трапіла на ўрок малявання, дзе першакласнікам расказвалі пра спаленых жыўцом людзей у Хатыні і дзеці пасля малявалі карцінкі па тэме. Юлія расказала ў Threads, як спрабавала дамагчыся ад выкладчыцы тлумачэнняў.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: LookByMedia

Юлія выхоўвае 6‑гадовую дачку Аўрору. Днямі жанчына падзялілася ў Threads, як глядзела з малой мульт «Анастасія»:

«На сцэнах, дзе рэвалюцыя, у яе здараецца істэрыка, дзе са словамі «яны ўсе памерлі» чуваць словы «хлеў» і «спалілі». Калі атрымалася трохі супакоіцца, яна расказала пра ўрок малявання ў школе, дзе ім падрабязна расказвалі пра Хатынь — як там і дзяцей, і дарослых, і старых сагналі ў хлеў і спалілі.

А потым настаўніца прапанавала намаляваць малюнкі па тэме. Некаторыя дзеці малявалі хлеў і людзей, якія ў ім гараць, і смяяліся».

Аўрора вельмі прасіла маці пагаварыць з настаўніцай. Калі прыйшоў дзень бацькоўскага схода, Юлія папрасіла выкладчыцу пра размову, але разумення не знайшла.

Жанчына расказала настаўніцы, як Аўрора плача і баіцца спаць па начах пасля таго ўрока. Настаўніца спачатку адмаўляла, што дзецям расказвалі пра спаленых у хлеве людзей, потым спытала ў Юліі, ці была яна сама ў Хатыні, а пасля гэтага сказала, што ў 6 гадоў расказваць такое дзецям цалкам нармальна.

Далей настаўніца спаслалася на Мінадукацыі, дзе і распрацавалі такую праграму, па якой малым расказваюць пра Хатынь. Юлія спытала, ці можна неяк не наведваць такія ўрокі — яна цытуе ў Threads адказ настаўніцы:

«Не! Я магу адсадзіць яе ў іншы пакой, і чым яна там будзе займацца? Гэта праграма, зацверджаная міністэрствам. У нас будзе шмат такіх заняткаў, [заняткі] з мапай Беларусі, на якой будуць пазначаныя ўсе спаленыя вёскі».

Далей настаўніца параіла Юліі пачытаць дома «кнігі пра вайну, пра пакуты народа», абмеркаваць іх з дачкой. Жанчына запярэчыла, што не разумее, навошта яшчэ і дома гутарыць пра гэта з 6‑гадовым дзіцём. 

Настаўніца выкарыстала апошні аргумент і скончыла размову:

«Вы ходзіце ў дзяржаўную школу і павінны наведваць усе запланаваныя заняткі. Калі дзяржава лічыць патрэбным расказваць дзецям пра вайну, то, калі ласка, выконвайце праграму».

У каментары да Юліі прыйшло больш за сотню людзей з падобнымі гісторыямі. Пісалі пра тое, наколькі цяжка малым дзецям перажываць расказы пра вайну і катастрофы:

«Маёй у першым класе расказвалі пра блакаду Ленінграда. Паказвалі брусочак, маўляў, гэта 125 грам хлеба і столькі давалі на дзень. Дык я шмат дзён тлумачыла дзіцяці, што мы не будзем галадаць: адкрывала халадзільнік, паказвала ежу, даказвала, што ёсць грошы на ежу».

«Настаўніца ў другім класе расказвала дзецям пра ахвяр Чырвонага Берага. Нічога я ёй не даказала, давялося самой з дзецьмі сваімі паразмаўляць і патлумачыць і пра ахвяр, і пра настаўніцу».

«Калі я вучылася ў школе ў Мінску, нам настаўніца чытала гісторыі ахвяр Галадамора, у тым ліку гісторыю жанчыны, якая праз голад з’ела сваю малодшую дачку. Я пасля гэтага не магла спаць некалькі дзён».

Хтосьці, аднак, заўважаў: ад усяго дзяцей немагчыма ўберагчы, страшныя падзеі — частка нашай рэальнасці.

«Дзеці павінны ў жыцці сутыкацца з фрустрацыяй, ад усяго вы іх не засцеражэце (і залішняя абарона ім шкодзіць). Падзеі, апісаныя на ўроку з'яўляюцца неад'емнай часткай гісторыі адразу некалькіх дзяржаў, не існуе опцыі не гаварыць пра іх».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары31

  • Ідыё(т)лаг
    15.04.2026
    Гэта норма.
    У Летуве дзецям таксама расказваюць, як крыжакі спальвалі вёскі ў Жэмайціі ў 14 стагоддзі.
    Тэўтонцы не лічылі паганцаў за людзей. Забівалі і дзяцей, і жанчын, і старых. Была праграма каланізацыі земляў.
    Потым вялікі князь Аляксандр прыйшоў і ўсех выратаваў, пабудаваўшы краіну для жыцця.
  • Indrid Cold
    15.04.2026
    Лукашыстаў нічого не цікавіць. Нават псіхічнае здароўе вашых дзяцей. Навошта вам гэтая Лукашэнкаўская Беларусь? Каб траўмаваць дзяцей на ўсё жыццё?
    Калі я вучыўся на пачатку 2000ых - такога не было. Пра Хатынь расказвалі ў 3 классе, калі сярэдні ўзрост 9 гадоў быў.
  • чытач
    15.04.2026
    Не ведаю як, але такое нельга пакідаць беспакараным.

    Калі дырэктар устновы адукацыі нават не удасужваецца пакідаць сабе, як гэта было мабыць задумана стваральнікам дакумента "направление на работу" ад дзяржаўнай службы занятасці, палову гэтага накіравання і адмаўляе не педагогу, а "сістэмнаму адміністратару" з фармулёўкай "Вы никогда не работали в нашей системе", то узнікае пытанне аб адсутнасці у "системе" адказнасці за шкоду псіхічнаму здароўю школьнікаў.

    Поўнай адсутнасці адказнасці, пачынаючы з міністра адукацыі і да канкрэтнага педагога у дадзеным выпадку. Гэта састаў злачынства.

    Міністра адукацыі трэба прыцягваць да адказнасці.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў45

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне20

«Міленькія, але каб мамачку не сустрэць». У Магілёве заўважылі дзікіх парасят2

У Ваўкавыску прыгатавалі самую вялікую піцу ў Беларусі ФОТАФАКТ2

Міністр абароны ЗША: Мы хочам, каб Украіна магла абараніць сябе4

На фронце ва Украіне выпрабавалі чалавекападобных робатаў11

У Старых Дарогах над ракой паставілі скульптуры Вадзяніка і Русалкі ФОТАФАКТ5

Каля 200 літоўскіх фур яшчэ застаюцца ў Беларусі. Магчыма, іх і не забяруць4

Амбасада Германіі заявіла пра намер скараціць час чакання шэнгенскіх віз4

Украіна першай у свеце запусціла «прыватную СПА»: хто яе прыдумаў, хто ўдзельнічае і ці эфектыўна гэта

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў45

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць