У Віцебску запусцяць вытворчасць гідранасосаў
У СЭЗ «Віцебск» зарэгістраваны другі ў 2026 годзе рэзідэнт — ТАА «Дзвінатэхнапрам». Пра гэта расказала прэс-служба свабоднай эканамічнай зоны, піша Office Life.
Фота: vitvesti.by
Кампанія плануе запусціць вытворчасць гідрацыліндраў і гідранасосаў.
Як паведамляе мясцовае выданне «Віцьбічы», праект ініцыяваны расійскай кампаніяй. Яго ўвасобяць у жыццё ў сектары № 1 «Журжава» на ўскраіне абласнога цэнтра.
Выпуск гідраўлічных механізмаў на тэрыторыі СЭЗ з'явіцца ўпершыню. Прадукцыю плануюць пастаўляць як на ўнутраны рынак, так і за мяжу.
Чытайце таксама:
«Белшына» просіць абараніць яе ад канкурэнцыі з боку кітайцаў
У Бабруйску імпартазамясцяць дражэ M&M’s
У Беларусі распрацавалі лекавыя плёнкі, якія могуць замяніць таблеткі і ўколы