БЕЛ Ł РУС

«Ціса» ў Венгрыі атрымала нават больш парламенцкіх мандатаў, чым меркавалася папярэдне

19.04.2026 / 00:03

Nashaniva.com

Нацыянальнае выбарчае бюро Венгрыі апублікавала канчатковыя вынікі парламенцкіх выбараў, якія адбыліся 12 красавіка. Фінальны падлік галасоў сведчыць, што партыя «Ціса» на чале з Петэрам Мадзьярам атрымала канстытуцыйную большасць.

Петэр Мадзьяр. Фота: AP Photo/Denes Erdos

Партыя Мадзьяра набрала 70,85% галасоў і атрымае 141 са 199 месцаў у парламенце (раней казалі пра 139). Партыя пакуль дзейнага прэм’ер-міністра Венгрыі Віктара Орбана «Фідэс» набрала 26,13% галасоў і будзе мець 52 месцы. Шэсць прадстаўнікоў у венгерскім парламенце атрымае ультраправая «Наша радзіма».

Вынікі выбараў, паказаныя «Цісай», з’яўляюцца абсалютным рэкордам пры цяперашняй выбарчай сістэме краіны. Такая колькасць мандатаў дасць Мадзьяру магчымасць памяняць канстытуцыю і хутка дэмантаваць сістэму Орбана. Прыярытэтам для новага ўрада з’яўляецца размарожванне фінансавання Еўрасаюза, якога патрабуе эканоміка Венгрыі.

Сам Мадзьяр вынікі выбараў пракаментаваў так: «Беспрэцэдэнтная большасць, беспрэцэдэнтныя паўнамоцтвы і адначасова адказнасць».

«Зараз мы разам з усімі калегамі працуем над тым, каб у сярэдзіне мая партыя «Ціса» змагла пачаць працу з урадам, які штодня будзе даказваць, што хоць ён і не ідэальны, але быў годны даверу венгерскага народа», — напісаў ён на сваёй старонцы ў Facebook.

Чытайце таксама:

Хто такі Петэр Мадзьяр, які перамог Віктара Орбана

«Перамогу «Цісы» ўспрымаю пазітыўна, але ёсць асцярогі». Беларусы, якія жывуць у Венгрыі, расказалі пра выбары і змену ўрада

Мадзьяр падлавіў Орбана ў ягонай рэзідэнцыі. І нават з гэтага пажартаваў ВІДЭА

Мадзьяр запатрабаваў адстаўкі прэзідэнта Венгрыі

Мадзьяр анансаваў увядзенне абмежаванняў на тэрміны займання пасады прэм'ера Венгрыі

Відэа з пераможным танцам у Будапешце сабрала за ноч больш за мільён праглядаў

Каментары да артыкула