Свет44

Мадзьяр падлавіў Орбана ў ягонай рэзідэнцыі. І нават з гэтага пажартаваў ВІДЭА

Будучы прэм’ер Венгрыі Петэр Мадзьяр зняў відэа каля афіцыйнай рэзідэнцыі дзейнага прэм’ера Віктара Орбана — і той нават не падазраваў, што яго здымаюць. Адпаведнае відэа Мадзьяр апублікаваў на сваёй старонцы ў фэйсбуку, заўважыла «РБК-Украіна».

Скрыншот з відэа

Петэр Мадзьяр апублікаваў допіс з відэа, на якім відаць Орбана на тэрасе — той прагульваецца і нешта чытае.

«Жыццё — найвялікшы рэжысёр. Пакуль прэзідэнт Рэспублікі выхваляўся сваім кабінетам, з якога ён неўзабаве пойдзе, я заўважыў на наступным паверсе прэм’ер-міністра, які ідзе ў адстаўку», — напісаў Мадзьяр.

Разам з тэкстам ён паставіў пытанне падпісчыкам: што менавіта чытае Орбан? І прапанаваў варыянты:

  • развітальную прамову;
  • нацыянальную газету са спортам;
  • сённяшнюю заяву прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.

12 красавіка партыя «Ціса» пад кіраўніцтвам Петэра Мадзьяра перамагла да таго кіроўную 16 гадоў партыю «Фідэс» Віктара Орбана на парламенцкіх выбарах у Венгрыі. Пасля падліку 98,9% бюлетэняў яна набрала 53,07% галасоў і атрымала 138 месцаў са 199 у парламенце.

Каментары4

  • Глядзі на свае пау́намоцтвы!)
    15.04.2026
    Цырк, клоун піша на нн, што кагосьці абралі дэмакратычным шляхам!)
    Цябе нават дворнікам не абяруць, ты не маеш навыкау́!)
  • Аналитик
    16.04.2026
    Троллинг высшего уровня, так Орбану и надо. Bот бы кто Луку так потроллил.
  • Барадзед
    16.04.2026
    Цырк, они проголосовали не столько за Мадьяра, сколько против Орбана и его 16-летнего правления. Всё течет, все меняется.

Цяпер чытаюць

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку43

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»20

Сталініста Драбышэўскага выгналі з Камуністычнай партыі Беларусі11

Лукашэнка сказаў, што ў яго няма сяброў23

Зборныя Беларусі па хакеі не дапусцілі да чэмпіянатаў свету ў 2027 годзе7

«Яшчэ нічога не патраціў». Бяляцкі расказаў, на што патраціць грошы ад Нобелеўскай прэміі міру7

На мінскай Камароўцы ўпалі цэны: бананы каштуюць 1,9 рубля, мандарыны — 3,9

З ютуба выдаленыя два чарговыя стрымы Ціханоўскага21

Легендарны хакеіст з беларускімі каранямі Грэцкі падтрымаў адмову Канады выдаваць візы расійскім хакеістам

Па тэлевізары паказалі, як Баскаў падарыў заплечнікі шматдзетнай сям’і. А пра іх дом за $1,8 мільёна прамаўчалі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку43

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць