БЕЛ Ł РУС

Андрэй Саннікаў лічыць сябе «былым прэзідэнтам-электам»

22.04.2026 / 17:06

Nashaniva.com

Андрэй Саннікаў, які ў 2010 годзе быў самым папулярным з шматлікіх апазіцыйных кандыдатаў на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі, а пасля іх год і амаль чатыры месяцы быў зняволены, напісаў артыкул для рэсурсу ганконгскіх дэмакратаў Freedom HK. Пры гэтым асноўную ўвагу прыцягвае не сам артыкул як такі, а тое, як Саннікаў яго падпісаў.

Андрэй Саннікаў

На думку аўтара артыкула, ён не хто іншы, як former president-elect of Belarus (былы абраны прэзідэнт Беларусі).

На гэты нечаканы тытул Андрэя Саннікава звярнуў увагу ў фэйсбуку журналіст Віктар Малішэўскі.

 

Паводле афіцыйных звестак Цэнтрвыбаркама пад кіраўніцтвам Лідзіі Ярмошынай, на тых выбарах Андрэй Саннікаў набраў 156419 (2,43%) галасоў і заняў другое месца пасля Лукашэнкі. Ніякай веры гэтым лічбам, натуральна, няма.

У той жа час, у адрозненне ад сітуацыі 2020 года, няма і ніякіх доказаў, што Саннікаў набраў тады пераважную большасць галасоў і ў яго забралі перамогу. Тым больш што на тых выбарах не ўдалося дамовіцца пра адзінага кандыдата, а таму апазіцыйныя галасы распыліліся паміж рознымі палітыкамі.

Чытайце таксама:

15 гадоў таму адбылася другая Плошча — людзі пратэставалі супраць фальсіфікацыі выбараў-2010

Саннікаў: Калі ўсе палітвязні будуць вызваленыя, я буду першым, хто скажа, каб здымалі ўсе санкцыі

Радзіна рэзка адказала Халезіну: Неўзлін — мой сябар, які шмат зрабіў для развіцця дэмакратыі ў многіх краінах

Каго з беларускай апазіцыі падтрымлівае расійскі мільянер Неўзлін?

«Сустрэліся дзве адзіноты». Саннікаў працягвае кпіць з Ціханоўскай ФОТАФАКТ

Тэлефоны Наталлі Радзінай і Андрэя Саннікава былі заражаныя сакрэтнай праграмай сачэння

Каментары да артыкула