Меркаванні2626

Радзіна рэзка адказала Халезіну: Пасля Плошчы-2010 мы ўсе трапілі ў турмы, а Мікалай — не

Галоўная рэдактарка сайта «Хартыя'97» апублікавала адказ рэжысёру Мікалаю Халезіну. У інтэрв'ю ТОК Халезін заявіў, што расійскі алігарх Леанід Неўзлін фінансуе «Хартыю'97» яшчэ з прэзідэнцкіх выбараў 2010 года, а таксама дае грошы «на ўсе медыя, якія паліваюць Святлану Ціханоўскую». 

Наталля Радзіна. Фота: nata.radina / Facebook

Радзіна піша, што інтэрв'ю кіраўніка Свабоднага тэатра Мікалая Халезіна каналу ТОК — «настолькі занадта хлуслівае», што яна не можа не адказаць.

Яна піша, што яе здзіўляе Халезін, з якім яна асабіста працавала ў газеце «Имя» і затым у «Хартыі'97».

«Да самога сайта Charter97.org гэты чалавек ніколі не меў дачынення, зрэдку ў канцы 1990-х — пачатку 2000-х на нашых старонках з'яўляліся яго аўтарскія артыкулы, але не больш за тое. У 2005 годзе ён стварыў Свабодны тэатр і дыстанцыяваўся ад якой-небудзь палітычнай і журналісцкай дзейнасці, — піша яна і дадае. — Але зараз я хачу спытаць: што ты вярзеш, Мікола?»

Яна адмаўляе словы Халезіна пра тое, што Неўзлін фінансаваў Саннікава і «Хартыю'97» з 2010 года.

«Заява, што сайт «Хартыі'97» і выбарчую кампанію кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава ў 2010 годзе фінансаваў ізраільскі мецэнат Леанід Неўзлін — поўнае глупства. І Халезін выдатна ведае, як мы, не маючы практычна ніякіх сродкаў, кінуліся як у атаку ў гэтую кампанію і практычна перамаглі ў ёй.

Па звестках незалежных назіральнікаў, лідар «Еўрапейскай Беларусі» Саннікаў тады выходзіў у другі тур з Лукашэнкам. Але пасля Плошчы 19 снежня 2010 года мы ўсе трапілі ў турмы. Халезін, дарэчы, не.

Напярэдадні гэтых «выбараў» быў забіты заснавальнік сайту «Хартыі» Алег Бябенін, я была фігуранткай шматлікіх крымінальных спраў і ўрэшце была збітая і арыштаваная ў дзень выбараў аўтаматчыкамі ў масках разам з усімі журналістамі.

Халезін цудоўна ведае, як я пасля турмы і напярэдадні суда ўцякала з Беларусі без капейкі ў кішэні. Якімі цяжкімі былі мае ўцёкі без пашпарта, які ў мяне канфіскавалі ў турме КДБ. І як мы з калегамі потым аднаўлялі працу сайта на эміграцыі: спачатку ў Вільні, дзякуючы дапамозе літоўскага ўрада, а потым і ў Варшаве, куды нас запрасіла Міністэрства замежных спраў Польшчы.

А агучаная Халезіным інфармацыя аб кватэры былога палітвязня Змітра Бандарэнкі — наогул падсудная хлусня. Ніякай кватэры ў Варшаве ва ўласнасці Змітра няма і ніколі не было. А кватэра ягонай жонкі Вольгі ў Мінску, дзе ён быў прапісаны, нядаўна была арыштаваная беларускімі ўладамі», — піша Радзіна.

Але пазней у публікацыі рэдактарка «Хартыі'97» не адмаўляе дапамогі фонда Неўзліна. Але звяртае ўвагу на іншае.

«Адкуль узяўся наратыў пра «рускага алігарха»? Леанід Неўзлін — грамадзянін Ізраіля, жыве там больш за 20 гадоў, ён адмовіўся ад расійскага грамадзянства, з'яўляецца асабістым ворагам дыктатара Пуціна, прысуджаны пуцінскім судом да пажыццёвага зняволення.

І сапраўды, Неўзлін — мой сябар і чалавек, які шмат зрабіў для развіцця дэмакратыі ў многіх краінах. У сённяшніх атаках на яго і неабгрунтаваных абвінавачаннях я бачу руку расійскіх спецслужбаў, а цяпер, відавочна, да гэтых нападак актыўна далучыўся і беларускі КДБ, адначасова спрабуючы чарговым разам знішчыць ненавісную «Хартыю», — сцвярджае яна. 

Радзіна піша, што не хоча думаць, што «Халезін — частка плана рэжыму Лукашэнкі ў дыскрэдытацыі «Хартыі'97».

«У мяне няма іншага лагічнага тлумачэння, акрамя як падазраваць, што ў Мікалая пачаўся ранні старэчы маразм і ён ужо блытае рэальнасць са сваімі хворымі фантазіямі. Таму што толькі чалавек з відавочнымі адхіленнямі ў псіхіцы будзе так самазабыўна хлусіць, трэсціся ад нянавісці і мэтанакіравана паклёпнічаць на сваіх былых сяброў. Як яму дапамагчы? Па старым сяброўстве магу параіць добрага лекара», — пераходзіць на абразы Радзіна.

Каментары26

  • бабруйчанін
    23.12.2024
    ?? Спрэчкі паміж былымі " аднадумцамі камрадамі" самыя заццятыя..
    Дзля Беларусі беларусаў толькі адно мае карысць .
    .Фінансаванне мутнымі цмянымі " бізьнісменамі" як з усхода захада так і з поўдня- поўначі павінна ставіць вялікі ×♧ на Рэпутаціі і палітычнай дзейнасці як асоб так і смі г
  • Ramsay
    23.12.2024
    .... и Тамарка Шестопал и Ванька Дёрганов ,
    и ещё тот референт, что из органов
    лявацтва , лявацкая ідэалёгія , лявацкія смі - гэта хлусьня
  • Астанавіцесь
    23.12.2024
    Радзіна - яшчэ той персанаж. А Саннікаў дык увогуле небяспечны для беларусаў і Беларусі. Добра, што яны не прыйшлі да ўлады. І Халезін не надта лепшы. Але ж гэта ўсё мы, нашы людзі, частка нашага грамадства.

«This f*cking AI». Перакладчык Лукашэнкі пры прэзідэнце ААЭ выкарыстаў недыпламатычнае слова8

«This f*cking AI». Перакладчык Лукашэнкі пры прэзідэнце ААЭ выкарыстаў недыпламатычнае слова

Усе навіны →
Усе навіны

Халезін: Самыя вялікія ганенні на Свабодны тэатр былі пры Латушку. Але яму не трэба каяцца перада мною10

Ці могуць не пусціць у краму за 5 хвілін да закрыцця і да якога часу павінны працаваць касіркі2

Сапраўднай снежнай зімы на наступным тыдні не чакайце2

Хлопец на Infinity насмерць разбіўся ў Іванаўскім раёне, з ім ехала 16-гадовая дзяўчына2

Беларусы цярпілы? Няма розніцы, на якой мове размаўляць? Гурневіч не згодны36

У БДУ ў наступным годзе адкрыюць чатыры новыя спецыяльнасці — ёсць і незвычайная1

Пуцін пагражае Украіне разбуральным адказам на атаку па Казані5

ЗША можа выйсці з СААЗ адразу пасля інаўгурацыі Трампа10

«Настолькі яму было важнае святло ў родным акне». Як дзяўчына кранальна дапамагае беларусам-эмігрантам «вярнуцца» дадому1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«This f*cking AI». Перакладчык Лукашэнкі пры прэзідэнце ААЭ выкарыстаў недыпламатычнае слова8

«This f*cking AI». Перакладчык Лукашэнкі пры прэзідэнце ААЭ выкарыстаў недыпламатычнае слова

Галоўнае
Усе навіны →