БЕЛ Ł РУС

Урад павялічыў стаўкі ўтылізацыйнага збору

23.04.2026 / 18:53

Nashaniva.com

Урад Беларусі перагледзеў стаўкі ўтылізацыйнага збору і зацвердзіў новыя правілы яго прымянення. Адпаведнае рашэнне падпісаў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Як заяўляецца, гэтая мера прынятая для абароны ўнутранага рынку і датычыць транспартных сродкаў, а таксама самаходнай тэхнікі і прычэпаў, якія вырабляюцца ў Беларусі або ўвозяцца ў краіну. У асобных выпадках выключэнні прадугледжваюцца міжнароднымі дамовамі.

Сярод асноўных змен — павелічэнне ставак утылізацыйнага збору прыкладна на 7%. Для фізічных асоб рост адносна невялікі: для аўтамабіляў да трох гадоў збор павялічаны прыкладна з 544 да 625 рублёў, а для аўто старэйшых за тры гады — з 1089 да каля 1282 рублёў. Для асобных катэгорый тэхнікі павышэнне можа быць значна большым.

Таксама ўдакладняюцца правілы адносна асобных відаў транспартных сродкаў, некаторыя з іх патрабуецца прывесці ў адпаведнасць з расійскімі стандартамі, і ўзмацняюцца патрабаванні да тэрміну валодання транспартам замежнымі фізічнымі асобамі.

Беларускія вытворцы аўтамабіляў могуць быць вызваленыя ад гэтага збору, калі бяруць на сябе абавязацельствы па ўтылізацыі сваёй тэхнікі.

Новыя правілы аб’ядноўваюць ранейшыя пастановы і адмяняюць частку старых дакументаў. Яны пачнуць дзейнічаць пасля афіцыйнага апублікавання.

Чытайце таксама:

У Беларусі вырастуць цэны на некаторыя аўтамабілі, а выбар стане меншым. Вось чаму

Стаўкі ўтыльзбору на аўто прыраўняюць да расійскіх. Вось чаму гэта кепская навіна для аўтамабілістаў

У Беларусі змянілі правілы ўвозу аўто з краін ЕАЭС. Некаторым пакупнікам давядзецца даплаціць не малыя грошы

Некалькі тысяч беларусаў страцілі заробак і падпрацоўку на патрыманых «бумерах»

Каментары да артыкула