Аўто11

Некалькі тысяч беларусаў страцілі заробак і падпрацоўку на патрыманых «бумерах»

Павышэнне Расіяй тарыфаў утылізацыйнага збору падарвала бізнэс многіх беларусаў, якія займаліся перагонам заходніх ужываных аўтамабіляў у Расію. Асабліва папулярным да снежня 2025 года быў BMW. Пра гэта піша ў сваім тэлеграм-канале рэдактар «Аўтастата» Сяргей Цэлікаў, заўважыла выданне «Белорусы и рынок».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: autoplius.lt

Як адзначана, максімальны аб’ём увозу легкавых аўтамабіляў з прабегам праз Беларусь прыпаў на 2023—2024 гады. Тады аб’ёмы імпарту складалі 45,4 і 45,9 тысячы адпаведна. А вось у 2025 годзе аб’ёмы ўвозу абваліліся больш чым удвая (-58%) да 19,1 тысячы штук.

Напярэдадні змены тарыфаў утыльзбору (з 1 снежня 2025 года) быў зафіксаваны месячны ўсплёск (4079 штук), піша эксперт. Далей, у снежні, імпарт скараціўся амаль у 4 разы (да 1088 штук), а ў студзені з Беларусі на расійскі рынак трапіла ўсяго 613 аўто з прабегам.

Таксама Сяргей Цэлікаў звярнуў увагу на тое, што кардынальна змянілася структура ўвозу аўтамабіляў. Да 1 снежня на аўто магутнасцю звыш 160 конскіх сілаў прыпадала амаль дзве траціны імпарту (63,1%), а пасля 1 снежня — толькі крыху больш за чвэрць (26,2%).

Да ўвядзення планкі ільготнага ўтылізацыйнага збору кожны пяты ўжываны аўтамабіль, увезены праз Беларусь, быў маркі BMW (20,4%). На другім месцы са значным адставаннем ішлі Volkswagen (7,4%) і Chevrolet (7%). Там жа недалёка былі Mercedes-Benz (6,8%) і Audi (6,7%).

А пасля 1 снежня доля баварскага канцэрна скарацілася ўдвая (11,3%). У лідары выйшаў Volkswagen (12,1%), на трэцюю пазіцыю нечакана падняўся Peugeot (9,4%). Пры гэтым Mercedes-Benz утрымаўся на 4‑й пазіцыі (7,2%), а Audi нават не трапіла ў дзясятку.

Каментары1

  • фінальная
    17.02.2026
    О, а я не мог зразумець, чаму гэта палова Карэліч на бмв

Цяпер чытаюць

У 2020 годзе ябацька Аміна «актыўна галасавала» за Лукашэнку. А цяпер не разумее, чаму родная маці на яе данесла, а міліцыя затрымала41

У 2020 годзе ябацька Аміна «актыўна галасавала» за Лукашэнку. А цяпер не разумее, чаму родная маці на яе данесла, а міліцыя затрымала

Усе навіны →
Усе навіны

Прэзідэнт Польшчы пасмяротна ўзнагародзіў Аляксандра Мілінкевіча 14

Паехаў на адпачынак з жонкай і дочкамі, але дадому не вярнуўся. У аварыі ў Грузіі загінуў 38‑гадовы мінчук Сяргей5

У беларускай вышэйшай лізе ўпершыню футбольны матч судзіла цалкам жаночая брыгада — гістарычная падзея9

Меган Маркл можа вярнуцца ў кіно: герцагіня вядзе перамовы пра здымкі ў «Джэнтльменах» Гая Рычы

Памятаеце генерала Яўсеева, які ўласнаручна разганяў пратэсты? Цяпер ён адказвае за фізкультуру ў Смалявічах15

Дэлегацыя Талібану наведала Слуцк ФОТЫ41

У Беларусі падымалі авіяцыю праз расійскія гібрыдныя дроны «Бандэроль». Заляцелі 12 беспілотнікаў8

Фатографку з Мінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»3

Як 35‑гадовая Наталі Харп стала любімай асістэнткай Дональда Трампа6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У 2020 годзе ябацька Аміна «актыўна галасавала» за Лукашэнку. А цяпер не разумее, чаму родная маці на яе данесла, а міліцыя затрымала41

У 2020 годзе ябацька Аміна «актыўна галасавала» за Лукашэнку. А цяпер не разумее, чаму родная маці на яе данесла, а міліцыя затрымала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць