БЕЛ Ł РУС

Гарналыжны комплекс «Лагойск» выставілі на аўкцыён

28.04.2026 / 16:35

Nashaniva.com

Аб’ект гэтым разам ацанілі на 23 195 052 рублі, што складае крыху больш за 8,2 мільёна даляраў па цяперашнім курсе. Лот з'явіўся на сайце «БелЮрЗабеспячэння». На аўкцыёне ў верасні 2023 года комплекс спрабавалі прадаць танней — у эквіваленце за 7,35 мільёна даляраў.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Planeta Belarus

Галоўная ўмова продажу — тэрыторыя павінна захаваць сваё цяперашняе аздараўленчае і спартыўнае прызначэнне. Гэта значыць, што на месцы комплексу нельга будзе, напрыклад, будаваць жылы квартал або ствараць закрыты элітны клуб.

Таргі прызначаныя на 15 мая. Заяўкі на ўдзел будуць прымаць да 16:00 14 мая. 

Месяц таму стала вядома, што гарналыжны комплекс «Лагойск» закрываецца пасля 22 гадоў працы.

Чытайце таксама:

Чаму закрыўся гарналыжны комплекс «Лагойск»

Гарналыжны комплекс «Лагойск» закрываецца пасля 22 гадоў працы

Базу адпачынку ў Лагойскім раёне прадалі за паўмільёна даляраў

Каментары да артыкула