БЕЛ Ł РУС

«Жыццё — штука цікавая, аднак». Зорка беларускага гандбола наняўся фатографам, каб здымаць улюбёную многімі беларускую спявачку

2.05.2026 / 18:52

Сямён Цыбульскі

У інстаграме гандбаліста партугальскай «Бенфікі» Мікіты Вайлупава з'явіўся незвычайны для топавых спартоўцаў запіс.

Palina і Мікіта Вайлупаў. Фота з інстаграма Мікіты Вайлупава

«Быў на канцэрце @repolinare ў Лісабоне не толькі ў ролі слухача, але і ў ролі нанятага фатографа, каб зафіксаваць гэты выступ! — напісаў гандбаліст Мікіта Вайлупаў у сябе ў інстаграме.

— Крута, прыемная спявачка, знаёмыя мелодыі, цёплая і не напружная атмасфера, было адно задавальненне слухаць і працаваць адначасова! Канцэрт, безумоўна, удаўся!

Жыццё — штука цікавая, аднак…»

Palina і Мікіта Вайлупаў. Фота з інстаграма Мікіты Вайлупава

30‑гадовы Мікіта Вайлупаў нарадзіўся ў Віцебску, а гуляў у сталічным СКА, пасля ў клубе імя Мяшкова ў Берасці, пасля — у Венгрыі, у «Вэспрэме». З 2025 года ён працягвае кар'еру ў партугальскай «Бенфіцы».

Мікіта Вайлупаў трымае ў руках фота спявачкі Palina. Фота з інстаграма Мікіты Вайлупава

Вайлупаў быў адным з нешматлікіх беларускіх спартоўцаў топ-класа, які ў дзень нападу Расіі на Украіну меў смеласць заклікаць спыніць вайну.

Мікіта Вайлупаў вядомы не толькі як спартовец, але і як мастак. Яго творы, напісаныя ў абстрактным стылі, выстаўляліся ў беларускіх галерэях і, што немалаважна, прадаваліся.

Palina. Фота з інстаграма Мікіты Вайлупава

32‑гадовая Palina, якую да 2018 года ведалі пад яе юнацкім псеўданімам Паліна Рэспубліка, выправілася ў вялікі тур па Еўропе. 3 мая яна спявацьме ў Амстэрдаме, 8 мая — у Парыжы, а 10 мая — у Ерэване.

Афіша з інстаграма спявачкі Palina

Дарэчы, нагадайце сабе яе песню «Як ты?», за якую яе палюбілі многія. І якая пасля 2020‑га ўспрымаецца як прароцкая.

У 2024 годзе ў жыцці Palina здарылася страшная асабістая трагедыя: у аўтакатастрофе 18‑гадовым загінуў яе малодшы брат — таленавіты футбаліст Хведар Паланейчык. Спявачка апублікавала пра яго кранальны ўспамін.

Чытайце таксама:

Спявачка PALINA апублікавала кранальны пост пра свайго 18‑гадовага брата, які загінуў у ДТЗ

Беларускі гандбаліст не можа гуляць у партугальскім клубе праз праблемы з дакументамі

Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося

Каментары да артыкула