БЕЛ Ł РУС

Віктар Ганчарэнка сустрэўся з беларускім вундэркіндам з мадрыдскага «Рэала» ФОТАФАКТ

3.05.2026 / 15:16

Nashaniva.com

Галоўны трэнер зборнай Беларусі па футболе Віктар Ганчарэнка сустрэўся з надзвычай таленавітым падлеткам Аляксеем Маёравым, які вучыцца футболу ў акадэміі мадрыдскага «Рэала» і рэгулярна збірае водгукі захаплення ад спецыялістаў. Іх сумеснае фота апублікавалі ў тэлеграм-канале Беларускай федэрацыі футбола (АБФФ)

Фота: АБФФ

«Пастаянны кантакт з перспектыўнымі футбалістамі, якія ў будучыні змогуць абараняць гонар нашай краіны на міжнародным узроўні — ключавая частка стратэгіі развіцця беларускага футбола на гэты момант», — пракаментавала фота прэс-служба АБФФ.

14‑гадовы Аляксей ужо два гады займаецца ў структуры мадрыдскага «Рэала» і лічыцца адным з самых перспектыўных еўрапейскіх вундэркіндаў свайго пакалення.

Аляксей — унук вядомага ў мінулым футбаліста мінскага «Дынама» Аляксандра Кісценя. У свае 14 гадоў ён ужо паспеў папрацаваць у сістэмах розных клубаў: мінскага «Дынама», «Мінска», а таксама крыху пагуляць у сістэме маскоўскага «Спартака», пасля чаго пераехаў у Іспанію, дзе займаўся футболам у школах «Эспаньёла» і «Серданьёлы». Там яго і заўважылі скаўты іспанскіх грандаў — мадрыдскага «Рэала» і «Барселоны», якія нават спаборнічалі за тое, хто будзе шліфаваць майстэрства ўзыходзячай зоркі.

Чытайце таксама:

Беларускі вундэркінд Аляксей Маёраў забіў чатыры галы за «Рэал» і прывёў у захапленне іспанскую прэсу

12‑гадовы Аляксей Маёраў пачаў у «Рэале» з перамогі і звання найлепшага бамбардзіра

12‑гадовы Аляксей Маёраў: Ці магу я дабіцца большага, чым Глеб? Канечне!

Каментары да артыкула