БЕЛ Ł РУС

Трамп прыгразіў уладам Ірана знішчэннем, калі Тэгеран атакуе амерыканскія караблі

4.05.2026 / 21:14

Nashaniva.com

У выпадку нападу на любы амерыканскі карабель, які ўдзельнічае ў аперацыі «Свабода», ЗША знішчаць іранскае кіраўніцтва, заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у інтэрв’ю журналісту Fox News Трэю Інгсту.

Дональд Трамп. Фота: Win McNamee/Getty Images

«Калі іранцы паспрабуюць нацэліцца на амерыканскія караблі ў рэгіёне, мы сатром іх з твару зямлі», — прыводзіць Інгст словы Трампа ў панядзелак.

Акрамя таго, Трамп падкрэсліў, што Іран нібыта стаў «значна больш згаворлівым» на перамовах.

Раней ён заявіў, што з панядзелка ЗША будуць аказваць дапамогу суднам, заблакаваным у Армузскім праліве, якія будуць спрабаваць пакінуць яго. Трамп адзначыў, што гаворка ідзе пра судны краін, якія не маюць дачынення да канфлікту Вашынгтона і Тэгерана.

Прэзідэнт ЗША падкрэсліў, што гэтыя судны не вернуцца ў Армузскі праліў да таго часу, пакуль не будзе вырашаны іранскі крызіс.

Чытайце таксама:

Трамп назваў непрымальным мірны план Ірана

Трамп абвясціў пра вывад заблакаваных у Армузскім праліве замежных суднаў

Трамп не хоча насіць бронекамізэльку з эстэтычных меркаванняў і не толькі

Трампа вылучылі на Нобелеўскую прэмію міру

Каментары да артыкула