Паводле інфармацыі агенцтва Reuters, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп па ўсёй верагоднасці ўвайшоў у спіс намінантаў на Нобелеўскую прэмію міру 2026 года. Пра гэта паведаміў сакратар Нарвежскага Нобелеўскага камітэта Крысціян Берг Харпвікен.

Сёлета на прэмію вылучылі 287 кандыдатаў: 208 чалавек і 79 арганізацый. Паводле слоў Берга Харпвікена, у параўнанні з мінулым годам у спісе з’явілася шмат новых імёнаў.
Раней кіраўнікі Камбоджы, Ізраіля і Пакістана заяўлялі, што прапанавалі на прэмію кандыдатуру Трампа. Калі гэта сапраўды так, то заяўкі былі пададзеныя вясной і летам 2025 года і лічацца сапраўднымі, бо апошні тэрмін падачы скончыўся 31 студзеня. Аднак неяк праверыць гэта немагчыма, бо спісы намінантаў захоўваюцца ў таямніцы.
Сам Трамп не раз казаў, што заслугоўвае гэтай узнагароды больш чым хто іншы. У 2025 годзе ён сцвярджаў, што пасля вяртання на пасаду здолеў спыніць як мінімум восем войнаў.
У студзені гэтага года венесуэльская апазіцыянерка Марыя Карына Мачада падчас сустрэчы ў Белым доме сімвалічна перадала Трампу свой нобелеўскі медаль, атрыманы ў 2025 годзе. Арганізатары ўручэння прэміі, аднак, заявілі, што адзіным афіцыйным лаўрэатам застаецца яна.
Ужо ў сакавіку Трамп заявіў, што больш не цікавіцца гэтай тэмай. Ён таксама гаварыў, што не ведае, як канфлікт з Іранам можа паўплываць на яго шанцы атрымаць прэмію ў будучыні.
Трамп прыняў нобелеўскі медаль ад Марыі Карыны Мачада ФОТАФАКТ
У Нарвегіі назвалі «ганьбай» перадачу Трампу Нобелеўскага медаля міру
Трамп заявіў, што яго больш не цікавіць Нобелеўская прэмія міру
Трамп: Смешна, нібыта Нарвегія не кантралюе, каму даць Нобелеўскую прэмію
Трамп заявіў, што больш не абавязаны думаць пра мір, бо яму не ўручылі Нобелеўскую прэмію міру
Цяпер чытаюць
Дарадца прэзідэнта Польшчы пракаментаваў зварот Калеснікавай і Золатавай: Лукашэнка выпускае некалькі дзясяткаў вязняў, а на наступны дзень затрымлівае новых
Каментары