БЕЛ Ł РУС

У Мінгарвыканкаме пракаментавалі сітуацыю з домам, у якім абвалілася падлога

6.05.2026 / 23:44

Nashaniva.com

У Мінгарвыканкаме расказалі пра сітуацыю з домам №69 на вуліцы Баграціёна ў Мінску. Раней паведамлялася, што там абваліліся падлога і частка сцяны перад лесвічным маршам.

Скрыншот з відэа

Паведамляецца, што ў будынку дэфармавалася пліта перакрыцця на лесвічным маршы. Спецыялісты правялі агляд і высветлілі, што пагрозы для жыхароў няма, таму адсяленне не патрабуецца.

Для бяспекі пад апорную пліту паставілі тры ўмацавальныя канструкцыі. Таксама часова закрылі адзін уваход у скразны пад’езд.

Далейшымі дзеяннямі зоймецца «Белжылпраект», які павінен падрыхтаваць заключэнне і вызначыць неабходныя рамонтныя работы.

Чытайце таксама:

У Мінску адбыўся абвал у жылым доме

Сёлетняй зімой у Беларусі зафіксавалі рэкорднае спажыванне электраэнергіі

Беларусы дапамаглі маладой маці з інваліднасцю зрабіць рамонт у інтэрнаце. Інакш дзіця забралі б у дзіцячы дом

Каментары да артыкула