Грамадства1414

Беларусы дапамаглі маладой маці з інваліднасцю зрабіць рамонт у інтэрнаце. Інакш дзіця забралі б у дзіцячы дом

Дзякуючы неабыякавым людзям маленькі хлопчык, які нарадзіўся раней тэрміну, застанецца з мамай.

Амаль тыдзень таму беларуска Алёна Мартыненка распавяла ў сацсетках пра складаную сітуацыю, у якую трапіла маладая маці Настасся.

Настассі 22 гады, сама яна вырасла ў дзіцячым доме (і не вельмі прыстасаваная да жыцця ў звычайным свеце), мае інваліднасць па зроку.

Дзяўчына зацяжарыла — а тата дзіцяці знік за гарызонтам, калі пра гэта даведаўся. Нарадзіла яна раней за належны тэрмін. Хлопчык з’явіўся на свет вагой 2,6 кілаграма і ростам 49 сантыметраў.

Адбылося ўсё так нечакана, што Настасся апынулася ў 5 радзільні Мінска без рэчаў, якія былі неабходны для яе і немаўля. Алёна праз сацсеткі знайшла шмат людзей, якія захацелі дапамагчы і прывезці ўсё ў бальніцу.

Праўда высветлілася, што месяц таму група жанчын ужо збірала для Настассі неабходнае — але ж жанчына разгубілася і не ўзяла нічога з сабой у радзільню. Алёна адзначае, што маладой маці неабходна падтрымка і настаўніцтва.

Але ж сітуацыя ўскладнялася тым, што маладая маці жыла ў інтэрнаце — у адным пакоі з суседкай. А ўмовы там былі не самыя лепшыя — асабліва для дзіцяці. Існавала рызыка, што маленькага хлопчыка не дазволяць забраць туды, а адправяць у дзіцячы дом.

Такім быў пакой Настассі ў інтэрнаце

Да вырашэння гэтага пытання таксама падключыліся неабыякавыя беларусы. За два дні яны зрабілі амаль немагчымае: дамагліся, каб суседка атрымала новае месца і арганізавалі яе пераезд, выклікалі клінінг, выкінулі старую канапу і набылі новую, паставілі ложачак і камод з спавівальным столікам, павесілі новыя шторы, пасцялілі дыван, прывезлі новыя коўдры і падушкі. А яшчэ ўсталявалі мікрахвалёўку, перагладзілі гару дзіцячага адзення і памылі дзіцячы вазочак.

Так выглядае пакой Настассі цяпер

Алёна называе гэта сапраўдным цудам. Чакаецца, што ў хуткім часе органы апекі прымуць пакой і тады дактары змогуць выпісаць маці з сынам дамоў.

Цяпер валанцёры думаюць пра тое, як дапамагчы Настассі адаптавацца да ролі маці — бо вельмі важна, каб жанчына, якая сама вырасла ў дзіцячым доме, навучылася браць адказнасць за сваё жыццё.

Каментары14

  • 1
    30.04.2026
    Беларус Беларусу Беларус👍💪
  • Гарамбуш
    30.04.2026
    Не социальное государство, а карательное, вместо того чтобы помочь человеку, они могут только забирать детей.
  • Дзякуй беларусачкам, якія дапамаглі!!!!
    30.04.2026
    Якія малайцы валанцёры! Зрабілі ўсё, што трэба, каб дапамагчы маладой маці.
    Ганьба усім дзяржаўным органам і асабіста органам апекі якія НІЧОГА не зрабілі для дапамогі маладой маці з інваліднасцю, у якой няма родзічаў, каб навучыць, што рабіць з маленькім дзіцём.
    А толькі пагражаюць адабраць дзіця і ствараюць стрэс для чалавека, які трапіў у цяжкую сітуацыю.
    А роды раней тэрміна і ўвогуле нараджэнне дзіцяці, - гэта стрэс і цяжкая сітуацыя абсалютна для любой жанчыны, і той, што з мужам, і той, што з уласнай кватэрай з сучасным рамонтам, і з грашыма, і з кар'ерай.
    І цэрберы з органаў апекі з іх пагрозамі адабраць дзіця - гэта тая кантора, якая толькі і можа, што ствараць стрэс і пагрозу датэрміновых родаў.
    Дапамогі ад органаў апекі - НОЛЬ, ні з жыллём не дапамагаюць, ні з рамонтам, ні з аліментамі, ні з пасобіем, ні з дзіцячым харчаваннем, ні з адзеннем, ні з краваткай, ні з каляскай, ні з лекамі, ні з няней. Ноль дапамогі.

Цяпер чытаюць

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі12

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі

Усе навіны →
Усе навіны

Пюрэ, мяса па-французску і вішня ў двары. Арына Сабаленка паказала сямейнае застолле ў бабулі ў Беларусі15

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома16

У Мінску з'явіцца 15 новых тралейбусных маршрутаў1

ЗША папярэдзілі Еўропу, што праз вайну з Іранам пастаўкі ўзбраення могуць адкласці гадоў на пяць4

Навукоўцы высветлілі, калі Зямля можа страціць кіслародную атмасферу4

Да Дажынак выпусцілі 100‑кілаграмовы глазураваны сырок ФОТАФАКТ4

Што пакажуць у Купалаўскім тэатры ў новым сезоне?2

Ноччу беларусы стаялі ў чэргах, каб набыць у А1 тэхніку з вялікай зніжкай. Цяпер ёй завалены «Куфар»34

З-за памылкі штучнага інтэлекту ЗША ледзь не пачалі ваенную аперацыю супраць кітайскага судна4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі12

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць