БЕЛ Ł РУС

Усе літоўскія фуры збіраюцца выпусціць з Беларусі да канца мая

7.05.2026 / 15:58

Nashaniva.com

У Дзяржаўным мытным камітэце Беларусі заявілі, што да канца мая з краіны, верагодна, выедуць амаль усе грузавікі з літоўскай рэгістрацыяй, якія раней былі па палітычных меркаваннях затрыманыя на беларускай тэрыторыі.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Lookby.media

Як сцвярджаецца, на сёння Беларусь ужо пакінулі каля 1,7 тысячы літоўскіх грузавікоў. Засталося крыху больш за 200 машын — гэта прыкладна 12% ад першапачатковай колькасці.

З восені 2025 года Беларусь утрымлівала грузавікі з літоўскай рэгістрацыяй у адказ на закрыццё мяжы з боку Літвы. На спецыяльныя пляцоўкі прымусова змясцілі, па даных беларускіх уладаў, больш за 1,9 тысячы літоўскіх транспартных сродкаў, у тым ліку цягачы і прычэпы. Некалькі месяцаў ім не дазвалялі пакінуць краіну, нягледзячы нават на адкрыццё Літвой мяжы.

Выезд грузавікоў стаў магчымы з 23 сакавіка пасля перамоў паміж Аляксандрам Лукашэнкам і спецпасланнікам прэзідэнта ЗША Джонам Коўлам. Каб забраць транспарт, перавозчыкі павінны аплаціць стаянку і захоўванне аўтамабіляў, хоць і па меншых расцэнках, чым патрабавалася ад пачатку.

Чытайце таксама:

У Літву з Беларусі вярнуліся 679 грузавікоў

З Беларусі ўжо выехалі каля 700 літоўскіх грузавікоў, яшчэ 300 аплацілі стаянку

Літоўскія перавозчыкі расказалі, ці будуць яны цяпер ездзіць праз Беларусь

Мінск выдае за «зніжкі» звычайныя тарыфы «Белмытсэрвіса». Колькі заплацяць за прастой фур літоўскія перавозчыкі?

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры

Каментары да артыкула