БЕЛ Ł РУС

У Новай Баравой адкрылі Цэнтральны парк ФОТЫ

11.05.2026 / 18:44

Nashaniva.com

У мінскай Новай Баравой адкрыўся Цэнтральны парк, які злучыў галоўную плошчу раёна і Школу талентаў, піша экспертка па нерухомасці Наталля Літоўская ў сваім тэлеграм-канале «Литовская о жилье».

Прастору аформілі з выкарыстаннем трох тыпаў азелянення. Тут высадзілі дрэвы і кусты, стварылі хвалістыя пагоркі з дарожкамі, а таксама вялікі луг з крокусамі, які наступнай вясной павінен ператварыцца ў квітнеючае поле.

У парку зрабілі вялікую дзіцячую пляцоўку. Для старэйшых дзяцей паставілі комплекс з домікамі і горкамі, а для малых — пясочніцу з «экскаватарам», паласу перашкод, лазалкі і гумовыя пагоркі для гульняў.

Для дарослых абсталявалі зону адпачынку з навесам і месцамі для сядзення. Таксама адкрыўся павільён з туалетамі і пакоем для мам з маленькімі дзецьмі, дзе ёсць столік для спавівання. Побач плануюць адкрыць кавярню.

Асобную пляцоўку зрабілі і для хатніх жывёл. Там ёсць навес, пясчаная зона, двухузроўневы домік, трэнажоры і месца для гульняў з мячом.

Спартыўную частку парку пакуль яшчэ дабудоўваюць.

Чытайце таксама:

У Новай Баравой адкрылі дзіцячы садок «Кубікі» ФОТЫ

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць

Скандал з маршруткай з Новай Баравой: маці не дазволілі правезці дзіця на каленях бясплатна. Хто мае рацыю?

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне

Каментары да артыкула