Грамадства22

Скандал з маршруткай з Новай Баравой: маці не дазволілі правезці дзіця на каленях бясплатна. Хто мае рацыю?

У сацсетках абмяркоўваюць відэа з мінскай маршруткі №1152: пасажырка хацела праехаць, пасадзіўшы дзіця на калені і купіўшы адзін квіток на дваіх, кіроўца адмовіў.

Здымак ілюстрацыйны

Сітуацыя адбылася на гэтым тыдні ў маршрутным таксі №1152, якое ідзе ад Новай Баравой да ДС Лошыца-2 у Мінску, піша «Прысталічча». Жанчына зайшла ў транспарт і сказала, што аплаціць толькі свой праезд — два рублі, а дзіця возьме на калені. Кіроўца адмовіў. Ён абгрунтаваў гэта тым, што дзіця ўжо вялікае, пры гэтым прышпіліцца ўдваіх на адным крэсле немагчыма, і ў выпадку праверкі ДАІ гэта будзе расцэнена як парушэнне.

Жанчына спытала, як быць з пасажырамі, якія едуць стоячы, відаць, намякаючы, што такія сітуацыі яна ўжо назірала. Кіроўца назваў гэтае пытанне «абцякальным».

Чэк пасажырка атрымала толькі пры выхадзе — па патрабаванні, праз паўгадзіны пасля пасадкі. Пры гэтым яна заўважыла, што білеты іншым пасажырам таксама не выдавалі.

Бясплатны праезд: што кажа закон

Паводле слоў намесніка дырэктара — начальніка ГП «Сталічны транспарт і сувязь» Андрэя Іларыёнава, права бясплатнага праезду для дзяцей да сямі гадоў распаўсюджваецца толькі на транспарт агульнага карыстання — аўтобусы, тралейбусы, трамваі.

Маршрутныя таксі да гэтай катэгорыі не адносяцца, таму патрабаванне кіроўцы аб аплаце праезду за сямігадовае дзіця абсалютна правамернае.

Адмову кіроўцы правозіць дзіця на каленях спецыяліст звязвае ў першую чаргу з забеспячэннем бяспекі пасажыраў.

— Пры экстрэмальным тармажэнні ёсць небяспека не ўтрымаць дзіця ў руках. Акрамя таго, рэмень бяспекі разлічаны на аднаго чалавека, а прышпіліцца ўдваіх па законе нельга. Гэта абывацельская звычка, якая можа рана ці позна дрэнна скончыцца, — тлумачыць Андрэй Іларыёнаў.

Што ж тычыцца пасажыраў, якія едуць стоячы, Андрэй Іларыёнаў адзначыў: такіх быць у салоне не павінна.

— Праезд стоячы ў аўтамабілях катэгорыі М2, да якіх як разоў і адносяцца маршрутныя таксі, забаронены. Больш за тое, ён нават не прадугледжаны вытворцам транспартных сродкаў. Калі ёсць такі факт, кіроўцу пагражае штраф, — адзначыў намеснік дырэктара прадпрыемства.

Ці абавязаны кіроўца выдаваць чэкі пасля аплаты паездкі? У «Сталічным транспарце і сувязі» растлумачылі, што кіроўца абавязаны прадаставіць касавы чэк па факце прыёму наяўных грашовых сродкаў або іншага спосабу аплаты праезду. І ў гэтым пункце прэтэнзіі пасажыркі абгрунтаваныя.

Каментары2

  • мозг сломался
    20.03.2026
    В смысле "кто прав" ? Разумеется водитель! Че за вопросы и надуманные скандалы ?
  • Водитель прав
    21.03.2026
    естественно. Не о чем говорить.

Цяпер чытаюць

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў15

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Усе навіны →
Усе навіны

21‑гадовую дзяўчыну з Пінска асудзілі за палітыку. Яна вучылася ў Польшчы, але вярнулася ў Беларусь6

Як цяпер жыве Арына Рудніцкая — першая дзяўчынка з СМА, якой $2 мільёны на лекі сабралі самі беларусы3

Статкевіч трос клетку, суддзя смяяўся, гучалі «Муры». Ігар Лосік расказаў, як судзілі фігурантаў «справы Ціханоўскага»6

Севярынец: Ды дваццаць улезе, я табе кажу13

Ракета Blue Origin мільярдэра Джэфа Безаса выбухнула на старце1

Беларусу ў Польшчы выдалілі пухліну з мозгу — цяпер ён аднаўляецца пасля спынення сэрца. Сям'я просіць дапамогі3

Беларусбанк таксама будзе патрабаваць ад кліентаў геалакацыю4

Украінскія дроны атакавалі Валгаград. Гарыць НПЗ

Даследчыкі дзесяцігоддзямі памыляліся наконт касцёла ў Будславе. Археалагічныя знаходкі абверглі старыя тэорыі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў15

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць