БЕЛ Ł РУС

Былы кіраўнік Офіса Зяленскага Андрэй Ярмак пры прыняцці кадравых рашэнняў мог кансультавацца з варажбіткай

12.05.2026 / 20:23

Nashaniva.com

У Вышэйшым антыкарупцыйным судзе Украіны падчас разгляду справы аб меры стрымання для былога кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Андрэя Ермака Спецыялізаваная антыкарупцыйная пракуратура сцвярджала, што ён пры прыняцці кадравых рашэнняў нібыта кансультаваўся з варажбіткай, паведамляе «Украінская праўда».

Андрэй Ярмак (крайні справа) у зале суда 12 мая. Фота: «Украінская праўда»

Па словах пракурораў, у кантактах чыноўніка гэтая жанчына была запісаная як «Вероніка Феншуй Офіс». Андрэй Ярмак, як сцвярджаецца, адпраўляў ёй даныя пра даты нараджэння кандыдатаў на дзяржаўныя пасады і пытаўся парад па іх прызначэннях.

У матэрыялах суда згадваюцца нібыта кансультацыі адносна прызначэнняў на розныя высокія пасады ў дзяржапараце, у тым ліку ў сферы аховы здароўя, у Офісе прэзідэнта і іншых установах. Таксама пракуратура сцвярджае, што ён характарызаваў некаторых асоб як «сваіх людзей».

Акрамя гэтага, бок абвінавачання заяўляе, што Ярмак мог мець уплыў на прызначэнні на высокія дзяржаўныя пасады і патэнцыйна выкарыстоўваць гэта для ўздзеяння на ход расследаванняў або для абароны зацікаўленых асоб.

Сама справа, у межах якой разглядаецца гэтая інфармацыя, тычыцца падазрэнняў у легалізацыі каля 460 мільёнаў грыўняў (10,5 мільёна даляраў), нібыта звязаных з элітным будаўніцтвам пад Кіевам. Следства таксама разглядае магчымыя сувязі гэтых сродкаў з карупцыйнымі схемамі.

Чытайце таксама:

Былому кіраўніку Офіса Зяленскага Ермаку выставілі падазрэнне ў карупцыі

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць былога кіраўніка свайго Офіса

Былая прэс-сакратарка Зяленскага пайшла да Такера і пераказала тэзісы расійскай прапаганды

Каментары да артыкула