Свет99

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць былога кіраўніка свайго Офіса

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўвёў санкцыі супраць былога кіраўніка Офіса прэзідэнта Андрэя Богдана. Адпаведны ўказ быў падпісаны 2 мая і ўводзіць у дзеянне рашэнне Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны, паведамляе «Украінская праўда».

Андрэй Богдан

У санкцыйны спіс гэтым разам уключылі пяць фізічных асоб. Сярод іх названы Андрэй Іосіфавіч Богдан, грамадзянін Украіны, дата нараджэння якога супадае з данымі былога кіраўніка Офіса прэзідэнта.

На сайце прэзідэнта Украіны паведамляецца, што дзеянні гэтых асоб пагражаюць нацыянальным інтарэсам, бяспецы, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны.

Акрамя Богдана, санкцыі таксама ўведзеныя супраць украінскага бізнэсмена Багдана Пукіша, якога называюць паплечнікам кума Пуціна Віктара Медзведчука, расійскага бізнэсмена Алана Кірухіна, а таксама двух прадстаўнікоў расійскага алімпійскага спорту — Станіслава Пазднякова і Міхаіла Маміашвілі.

Абмежаванні прадугледжваюць пазбаўленне дзяржаўных узнагарод Украіны, блакаванне актываў, спыненне гандлёвых аперацый, перашкоды для вываду капіталу за межы краіны, спыненне ліцэнзій і дазволаў, а таксама забарону ўдзельнічаць у прыватызацыі і арэндзе дзяржаўнай маёмасці.

Санкцыі ўводзяцца на 10 гадоў. Пазбаўленне дзяржаўных узнагарод дзейнічае бестэрмінова.

Андрэй Богдан узначаліў адміністрацыю прэзідэнта Украіны ў маі 2019 года адразу пасля перамогі Зяленскага на прэзідэнцкіх выбарах. Аднак ужо ў лютым 2020 года ён быў звольнены, а яго месца заняў Андрэй Ярмак.

Пазней Зяленскі заяўляў, што спачатку разглядаў Багдана на пасаду генеральнага пракурора, але з часам палічыў, што праца ў Офісе прэзідэнта негатыўна на яго паўплывала і зрабіла канфліктным.

Сам Богдан пасля звальнення востра крытыкаваў Зяленскага і яго каманду. Таксама пазней ён сцвярджаў, што дэпутаты ад партыі «Слуга народа» атрымліваюць грошы ў канвертах за патрэбныя галасаванні ў Вярхоўнай Радзе.

Каментары9

  • бабруйчанін
    03.05.2026
    Мне падаецца у " плівках НАБУкраіна - міндіча цукермана " аб іньшам " Андрэю" гаворка ідзе" ???)))) Ні мне аднаму?))))
    Богдан Андрэй меней года " адпрацавал"))) кіраўніком адміністрацыі
  • нетэлемарафон
    03.05.2026
    Чаму вы маўчыце пра запісы Міндзіча, якія апублікавала Ўкраінская праўда?
  • бабруйчанін
    03.05.2026
    нетэлемарафон
    Хутка год як аб марадзерах каля" офіса" у офісе камрадаў кампаньенах кумаўях ...вядома ..
    Алказ пужалка завеса
    Напад з Беларусі чарговы гатуецца мы Беларусі беларусам адкажам і ...суд па Парашенку 7 год
    Патрэбна ведаць без іллюзій аб абранай уладзе в Украіне ...каб ні расчаравацца зноў )))
    Даведка ...завод ні адзін расейскі які павінен быў перайсці Украіне Дзяржаве раптам ...належыць камрадам Андрэя Не ні Богдана

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму3

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

У памежжы з Украінай тры стратэгічныя вышкі сотавай сувязі выведзеныя са строю3

Саліст «Трох дзён дажджу» пра скандальны канцэрт у Мінску: Праз стан майго здароўя мы не змаглі выканаць усю праграму так, як хацелі2

Арыштавалі мінчука, які 27 гадоў таму зарэзаў маладую валютчыцу. Яго здаў падзельнік, які цяпер сядзіць на пажыццёвым8

Скандальна вядомай беларускай блогерцы адмовіліся прадаваць пярсцёнак Cartier у Парыжы49

У Харватыі перакуліўся пасажырскі аўтобус. Беларуска атрымала траўмы, дзве пасажыркі загінулі

У «Вялікім камені» пабудуюць стылёвы жылы комплекс. Вось якія цэны8

У Мінску адкрыюць новую вуліцу да канца года

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму3

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць