Свет77

Былому кіраўніку Офіса Зяленскага Ермаку выставілі падазрэнне ў карупцыі

Былому кіраўніку Офіса прэзідэнта Украіны Андрэю Ермаку паведамілі пра падазрэнне ў легалізацыі незаконна атрыманых грошай, звязаных з элітным будаўніцтвам пад Кіевам, паведамляе РБК-Украіна.

Андрэй Ярмак. Фота: Ludovic Marin, Pool Photo via AP

Паводле інфармацыі Спецыялізаванай антыкарупцыйнай пракуратуры і Нацыянальнага антыкарупцыйнага бюро Украіны, следства лічыць, што арганізаваная група магла адмыць каля 460 мільёнаў грыўняў (каля 10,46 мільёна даляраў). Ярмак, як сцвярджаюць крыніцы ў праваахоўных органах, з’яўляецца адным з удзельнікаў гэтай справы.

Падазрэнне аб'яўлена паводле часткі 3 артыкула 209 Крымінальнага кодэкса Украіны — легалізацыя маёмасці, атрыманай злачынным шляхам. Артыкул прадугледжвае ад 8 да 12 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

11 мая супрацоўнікі НАБУ і САП правялі ў дачыненні да Ермака тэрміновыя следчыя дзеянні. Афіцыйна падрабязнасці пакуль не раскрываюцца.

Раней імя Ермака ўжо згадвалася ў сувязі з так званай справай «Мідас», якая тычыцца карупцыйнай схемы ў «Энергаатаме». Следства сцвярджае, што ўдзельнікі схемы патрабавалі адкат у памеры 10—15% ад сум кантрактаў. У медыях таксама паведамлялася, што Ермак нібыта фігураваў у матэрыялах расследавання пад псеўданімамі Алі-Баба і Хірург.

Каментары7

  • Типок Вагнерок
    11.05.2026
    Вечер в хату!
  • бабруйчанін
    11.05.2026
    Пад час Вайны падобныя дзеяння маюць іньшую назву ..Марадзерства
    Каментатар в Украіне маюшчы сваіх заўзятараў сярод беларусаў кажа
    Карупцыя паўсюль в Украіне таксама натуральна і будзе пасля
    Гэта украінцы абралі 2019 і таму нех..здзіўляцца патрэбна адказваць за свой выбар ...
    Карупцыя ( якое мілае слова) пад час Вайны натуральна ..ен кажа
    Мне падаецца за выбар украінцы абраўшыя " кв95" адказалі адказваюць .. адны страціўшы ўсе другія ..страціўшы Жыцце іньшыя у ЗСУ....
    Адказная улада Украінская улада павінна быць адказнай ...
    А вось з гэтым есць пытання ....
    PS Як сусед 100 % адсодкаў маю права на падобны камент
    Таму что маю клопат аб Беларусі і ускосна гэта ні на карысць Беларусі
    А сабе аб нас аб Беларусі клопат у першую чэргу і у 5 таксама
  • Василь
    12.05.2026
    Нда дожились : против первого глави администрации Богдана санкции против второго Ермака обвинении в коррупции.

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць