БЕЛ Ł РУС

«Да 30—50% пасад штурмавікоў і пехацінцаў». Украіна збіраецца істотна павялічыць колькасць іншаземцаў ва УСУ

12.06.2026 / 18:52

Nashaniva.com

Паводле заявы міністра абароны Украіны Міхаіла Фёдарава, плануецца, што ў асобных баявых падраздзяленнях — асабліва сярод штурмавікоў і пехацінцаў — доля іншаземцаў можа дасягаць прыкладна 30—50%, піша «Украінская праўда».

Міхаіл Фёдараў. Фота: Міністэрства абароны Украіны

«Адкрываем рынак рэкрутынгу замежнікаў для ўзмацнення баявых падраздзяленняў і захавання жыццяў украінскіх вайскоўцаў. Наша мэта — да 30—50% пасад штурмавікоў і пехацінцаў запоўніць іншаземцамі», — заявіў Міхаіл Фёдараў.

Акрамя гэтага, Фёдараў паведаміў пра планы паступовага вызвалення ад службы тых вайскоўцаў, якія правялі ў войску найбольш працяглы час і даўжэй за іншых знаходзіліся на баявых пазіцыях. Ідэя ў тым, каб даць магчымасць частковай ратацыі асабовага складу і зменшыць перагрузку для найбольш вопытных салдат.

Чытайце таксама:

Беларускі добраахвотніцкі корпус апублікаваў кадры сваёй працы

Украіна першай у свеце запусціла «прыватную СПА»: хто яе прыдумаў, хто ўдзельнічае і ці эфектыўна гэта

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»

Удараў УСУ па аб'ектах у глыбіні Расіі і прыфрантавой зоне стала больш. Як Украіна вырвалася наперад у тэхналагічнай гонцы?

Каментары да артыкула